Маства
Маства | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 172 км |
Басейн | 2 400 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 51°06′19″ пн. ш. 27°11′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сцвіга |
• Каардынаты | 52°00′25″ пн. ш. 27°32′29″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сцвіга → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маства́, у верхнім і сярэднім цячэнні Льва — рака ў Ровенскай вобласці Украіны і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сцвіга (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбор у 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 м/км, у Беларусі 0,01 м/км.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва імаверна балцкага паходжання, корань Mast- таксама ў балцкіх гідронімах Mastis (возера), Mast-upis (рака), Masta-purvs (балота), якія звязваюць з лат. masts "тоня (месца, дзе ловяць рыбу)"[1].
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Справа: Гнойніца (Украіна), Мышанка і Лесавая Рэчка (Беларусь).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ў Ракытніўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля вёскі Кароцічы Столінскага раёна.
Даліна невыразная, у высокай плыні месцамі трапецападобная. Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у нізкай плыні каналізаванае.
У басейне ракі возера Аляшное.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 206.