Перайсці да зместу

Мацей Канапацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Канапацкі
Дата нараджэння 29 студзеня 1926(1926-01-29) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Гасан Канапацкі
Альма-матар
Член у

Мацей Канапацкі (польск.: Maciej Kanapacki; 1926, Вільня) — беларускі і татарскі грамадскі дзеяч у Польшчы. Сын Гасана Канапацкага.

Маці, Алена, нарадзілася 25 мая 1888 года ў Вільні, але, неўзабаве асірацеўшы, выхоўвалася бабуляй у маёнтку Тэадарова пад Каўнасм. Паводле радавой легенды яе продак быў перакладчыкам у Ягайлы ў яго адносінах з татарскімі дзяржавамі. Апроч яго ў сям’і была яшчэ дачка Тамара (нарадзілася ў 1913 годзе ў Калузе).

Навучанне і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1933—1939 гадах навучаўся ў пачатковай школе імя Шымана Канарскага ў Вільні, у 1939—1941 гадах у гімназіі імя Адама Міцкевіча, у 19411943 гадах у Віленскай беларускай гімназіі. У 1946 годзе з бацькамі пераехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе паступіў у I Ліцэй. У 1948 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Торуньскага ўніверсітэта, але ў 1950 годзе праз хваробу мусіў быў пакінуць універсітэт. Пасля паступіў на рускую філалогію Ягелонскага ўніверсітэта. У 1953 годзе перайшоў у Варшаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1955 годзе. Працу пачаў у Польскім прэсавым агенцтве.

З 1957 года працаваў у Беластоку. У 1964 годзе пераехаў у Сопат і працаваў выкладчыкам рускай мовы ў школе, а ў 1966—1972 гадах — прэс-сакратаром дырэктара Гданьскай суднаверфі імя У. Леніна. З 1970 года працаваў у Ваяводскім доме культуры ў Беластоку. У 1977 годзе зноў пераехаў у Сопат, дзе 2 гады арганізаваў імпрэзы ў Балтыйскім артыстычным агенстве. У 1979 годзе арганізаваў Універсітэт III Узросту, у 1995 годзе выйшаў на пенсію.

Дзейнасць па адраджэнні беларускай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе абараніў магістарскую працу на тэму «Янка Купала як перакладчык паэзіі Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і Марыі Канапніцкай» (першая праца ў гісторыі варшаўскай русістыкі на беларускую тэму). У гэты ж час стаў адным з арганізатараў Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства. 15 ліпеня 1956 пачаў друкавацца ў беластоцкай беларускай газеце «Ніва» (часам пад псеўданімам Саевіч). Даследуе творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. У 1958—1959 гадах рэдагаваў беларускія праграмы на беластоцкім радыё. У 1993 годзе быў дэлегатам Першага з’езду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Дзейнасць па адраджэнні татарскай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў культуру беларускіх татараў. Працаваў на штаце Ваяводскага асяродку культуры ў Беластоку, стварыў татарскую экспазіцыю пры Доме культуры ў Саколцы. Выдаў даведнікі «Беластоцкі шлях татарскі» (Варшава, 1977) i «Пад беластоцкімі мінарэтамі».