Мікалай Афанасьевіч Кручкоў
Мікалай Афанасьевіч Кручкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1994[2][3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Алла Пятроўна Парфаньяк[d] і Марыя Фамінішна Пастухова[d] |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0473041 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Афанасьевіч Кручкоў (руск.: Никола́й Афана́сьевич Крючко́в, 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911), Масква — 13 красавіка 1994, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941). Член КПСС з 1953 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Кручкоў нарадзіўся 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911) у Маскве. У 14 гадоў паступіў у школу фабрычна-завадскога вучнёўства пры «Трохгарнай мануфактуры», дзе вучыўся на гравёра-накатчыка (1925—1928), там жа пачынае выступаць у мастацкай самадзейнасці.
У 1928—1930 гадах вучыўся ў школе акцёрскага майстэрства пры Маскоўскім тэатры рабочай моладзі. Вучобу сумяшчаў з працай на фабрыцы «Трохгорная мануфактура». Тэатральны дэбют адбыўся ў 1927 годзе ў пастаноўцы «1905 год». З 1928 па 1934 год — акцёр Маскоўскага тэатра рабочай моладзі (ТРАМ), (цяпер — тэатр «Ленкам»), вучыўся ў М. П. Хмялёва, І. Я. Судакова і І. А. Саўчанкі.
З 1931 па 1940 год — акцёр кінастудыі «Міжрабпамфільм» (пазней — «Саюздзетфільм», цяпер — кінастудыя імя М.Горкага). Першую ролю ў кіно сыграў у фільме Б. В. Барнета «Ускраіна», выканаўшы ролю шаўца Сенькі. За сваё жыццё сыграў больш за 120 роляў. Член Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1971 годзе зняўся ў карціне «Беларусьфільм» «Вялікія перагоны» (роля Касьяна Кузьміча, машыніста).
У 1941—1945 гадах — акцёр кінастудыі «Масфільм». З 1945 года па 1992 год — акцёр Тэатр-студыі кінаакцёра.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1939) «Трактарысты» — Клім Ярко
- (1939) «Шчорс» — украінскі эсэр Рагавенка
- (1947) «Святло над Расіяй» — Аляксандр Рыбакоў, матрос
- (1971) «Вялікія перагоны» — Касьян Кузьміч, машыніст
- (1979) «Асенні марафон» — дзядзька Коля, сусед Алы па камунальнай кватэры
Зноскі
- ↑ Крючков Николай Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Nikolai Kryuchkov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Nikolaj Krûčkov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Асобы
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Постаці Масфільма
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»