Насельніцтва Егіпта
Егіпет з'яўляецца трэцяй па колькасці насельніцтва краінай Афрыкі і першай у арабскім свеце і на Блізкім Усходзе. У пераважнай большасці сваёй каля 100 мільёнаў жыхароў краіны [1] жывуць каля берагоў ракі Ніл, у суцэльна асвоенай вобласці плошчай каля 40 тысяч км², адзінай, дзе маюцца ворныя землі. Вялікія плошчы пустыні Сахары з'яўляюцца маланаселенымі. Меней за палову егіпцян жывуць у гарадах, найбольш густанаселенымі цэнтрамі з'яўляюцца гарады Каір і Александрыя, а таксама іншыя гарады ў даліне і дэльце Ніла. У пачатку нашай эры Егіпет стаў адным з важнейшых цэнтраў хрысціянства, аднак сёння гэта пераважна мусульманская краіна.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Калі Напалеон высадзіўся на егіпецкую зямлю, тут пражывала каля 3 млн. чалавек. А сёння ў Егіпце жыве каля 100 млн чалавек. Праўда, з іх каля 3 — 3,5 млн чал. стала працуюць за мяжой. Імклівы рост насельніцтва краіны пачаўся ў 1970-я, дзякуючы поспехам медыцыны і ўкараненню ў сельскай гаспадарцы дасягненняў зялёнай рэвалюцыі. У 2010-х тэмпы росту насельніцтва застаюцца вельмі высокімі — да 2,5 % у год. У 2018 нараджальнасць склала 28,8 на 1000 чалавек, смяротнасць — 4,5. Гэта абумоўлівае надзвычайна маладую ўзроставую структуру: каля 33,5 % насельніцтва складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў.[2]
Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Этнічны склад аднастайны, 98 % насельніцтва — арабы. З іх 92 % складаюць егіпцяне — тытульная нацыя; астатняе прыходзіцца на эмігрантаў з арабскіх краін, пераважна з Судана. Некаторыя мігранты прыбылі нядаўна, сямейная гісторыя іншых на егіпецкай зямлі налічвае ўжо шмат пакаленняў. Да арабаў таксама адносяцца і традыцыйна качавыя бедуіны, што жывуць ва ўсодніх пустынях і на Сінайскім паўвостраве. Зрэшты, сёння і яны вядуць аседлы лад жыцця.
Нягледзячы на нешматлікасць нацыянальный меншасцяў (2 %), іх склад і геаграфія даволі стракатыя. З даўніх часоў у Егіпце жывуць туркі, грэкі і абазіны. Берберамоўныя сіванцы насяляюць аазіс Сіва на крайнім захадзе Егіпта. Невялікімі групамі ў даліне Ніла пражываюць нубійцы. Плямёны беджа канцэнтруюцца на крайнім паўднёвым усходзе.
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная і галоўная гутарковая мова — арабская. Вышэй за Каір распаўсюджаны саідскі дыялект арабскай мовы. Копцкая мова, на якой размаўляла даарабскае насельніцтва, перастала ўжывацца да ХІХ ст, але застаецца мовай набажэнстваў у Копцкай праваслаўнай царкве Александрыі. Нацыянальныя меншасці шырока карыстаюцца сваімі мовамі. У школах вядзецца вывучэнне еўрапейскіх моваў: англійскай, французскай, італьянскай.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Іслам
[правіць | правіць зыходнік]Егіпет з'яўляецца пераважна мусульманска-суніцкай краінай з ісламам у якасці дзяржаўнай рэлігіі. Доля прыхільнікаў розных рэлігій з'яўляецца спрэчнай тэмай у Егіпце. Каля 90 % насельніцтва вызначаюць іслам[3][4]. Значная колькасць егіпецкіх мусульман таксама прытрымліваюцца суфійскіх ордэнаў[5], а таксама маецца шыіцкая меншасць.
Іслам з'яўвіўся ў Егіпце ў VII стагоддзі, а Егіпет ператварыўся ў цэнтр палітыкі і культуры ў мусульманскім свеце. У часы панавання Анвара Садата іслам стаў афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят асноўнай крыніцай права[6].І сёння іслам адыгрывае важную ролю ў жыцці большасці егіпецкіх мусульман. Ісламскі заклік да малітвы гучыць пяць разоў на дзень, і мае нефармальны эфект на рэгуляванне тэмпаў усяго, ад бізнесу да сродкаў масавай інфармацыі і забаў. Каір славіцца сваімі шматлікімі мінарэтамі і мае неафіцыйную назву «горад 1000 мінарэтаў»[7]. Маюцца ў Каіры і хрысціянскія цэрквы.
Хрысціянства
[правіць | правіць зыходнік]У Егіпце існуе значная хрысціянская меншасць, якае складае ад 5 % да 10 % насельніцтва[8][9]. Больш за 90 % егіпецкіх хрысціян належаць да копцкай праваслаўнай царквы ў Александрыі[10]. Іншыя егіпецкія хрысціяне з'яўляюцца прыхільнікамі копцкай каталіцкай царквы, евангеліцкай царквы Егіпта і шэрагу пратэстанцкіх дэнамінацый. Хрысціянскія абшчыны размешчаны ў асноўным у гарадскіх раёнах Каіра і Александрыі.
Копцкія хрысціяне сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на розных узроўнях дзяржаўнай улады, пачынаючы ад непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў міністэрствах, і сканчаючы законамі, якія абмяжоўваюць іх магчымасці на будаўніцтва або рамонт царквы[11]. Копцкія хрысціяне мінімальна прадстаўлены ў праваахоўных органах, органах дзяржаўнай бяспекі і дзяржаўнай службе, а таксама падвяргаюцца дыскрымінацыі на рынку працы на аснове іх рэлігіі[11]. Копцкія абшчыны, а таксама некалькі актывістаў па абароне правоў чалавека і інтэлігенцыі, сцвярджаюць, што колькасць хрысціян на пасадах ва ўрадзе не прапарцыйна колькасці храсціянскіх вернікаў.
Размяшчэнне і рассяленне насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]З-за засушлівага клімату Егіпта, населеныя пункты сканцэнтраваны ўздоўж вузкай даліны Ніла і ў яго дэльце, а гэта азначае, што каля 99 % насельніцтва выкарыстоўвае толькі каля 5,5 % ад агульнай плошчы зямель[12]. Шчыльнасць у населеных раёнах — 1,5 — 2 тыс. чал. на 1 кв. км, што робіць прынільскую частку Егіпта падобнай да Бангладэш. Даволі густа заселена і зона Суэцкага канала. Узровень урбанізацыі (42,7 %) нехарактэрна нізкі для Паўночнай Афрыкі, што звязана з надзвычайнай канцэнтрацыяй сельскага насельніцтва ў даліне Ніла. Дзве найвялікшыя агламерацыі — Каір (20,1 млн чал) і Александрыя (5,1 млн).[13] Сяляне Егіпта, так званыя фелахі складаюць асобную дэмаграфічную групу.
Зноскі
- ↑ «Population Clock» Архівавана 23 ліпеня 2011.. Central Agency for Public Mobilization and Statistics. 16 April 2011.
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/eg.html Архівавана 24 чэрвеня 2016.
- ↑ «Background Note: Egypt». United States Department of State Bureau of Near Eastern Affairs. 10 November 2010.
- ↑ «Mapping The Global Muslim Population» Архівавана 25 ліпеня 2013. (PDF).
- ↑ Hoffman, Valerie J. «Sufism, Mystics, and Saints in Modern Egypt». University of South Carolina Press, 1995.
- ↑ «Egypt» Архівавана 20 снежня 2011.. Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs.
- ↑ Robin Barton (19 February 2001). «Cairo: Welcome to the city of 1,000 minarets». London: The Independent.
- ↑ «Egypt from „The World Factbook“» Архівавана 26 снежня 2018.. American Central Intelligence Agency (CIA).
- ↑ «Egypt from „Foreign and Commonwealth Office“». Foreign and Commonwealth Office -UK Ministry of Foreign Affairs. 15 August 2008.
- ↑ «Who are the Christians in the Middle East?». Betty Jane Bailey.
- ↑ а б «Christianity's Modern-Day Martyrs: Victims of Radical Islam — Rising Islamic Extremism Is Putting Pressure on Christians in Muslim Nations». Abcnews.go.com.
- ↑ «Land use and Coastal Management in the Third Countries: Egypt as a case» (PDF).
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/eg.html Архівавана 24 чэрвеня 2016.