Натан Барысавіч Грубін
Натан Барысавіч Грубін | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1945 (51 год) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Язэпс Віталс |
Прафесіі | дырыжор, педагог |
Узнагароды |
Натан Барысавіч Грубін (27 сакавіка 1893, Крамянчуг — 17 студзеня 1945) — дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Петраградскую кансерваторыю ў 1917 годзе (клас кампазіцыі Я. Віталса). У 1925—1927 і 1941—1945 гадах у тэатрах оперы і балета Харкава, Свярдлоўска, Куйбышава, Пярмі, Ташкента. У 1938—1941 гадах галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (1940—1941) і Ташкенцкай кансерваторыі (1941—1945).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Музычны кіраўнік пастановак нацыянальных опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939), «Кветка шчасця» А. Туранкова (1940). З іншых работ на беларускай сцэне: «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава (1938), балет «Лебядзінае возера» (1938) і «Пікавая дама» (1941) П. Чайкоўскага, «Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха (1941), «Трыльбі» А. Юрасоўскага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смольскі Б. С. Гру́бін Натан Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 452. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Крэмэнчуку
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Дзяржаўнай кансерваторыі Узбекістана
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Беларусі