Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны
(НЛТУ)
укр.: Національний лісотехнічний університет України

Галоўны корпус універсітэта
Міжнародная назва Ukrainian National Forestry Engineering University
Дэвіз Ad naturam vivere discimus
Заснаваны 1874
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Туныця Юрый Юр'евіч
Студэнты 7000
Дактары 42
Прафесары 40
Выкладчыкаў 370
Юрыдычны адрас вул. Генерала Чупрынкі 103, 79057 Львоў, Украіна
Сайт lnau.lviv.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны (укр.: Національний лісотехнічний університет України) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова лесатэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Львове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак лесагаспадарчай адукацыі ў Заходняй Украіне мела працяглую перадгісторыю. У 1807 г. галіцкія лесаводы звярнуліся да ўладаў Аўстрыі з просьбай адкрыць сярэднюю лясную навучальную ўстанову. У 1812 г. быў вынесены на разгляд праект стварэння кафедры і прафесійных студый у Львоўскім ўніверсітэце. У 1852 г. пры Галіцкім гаспадарчым таварыстве пачала дзейнічаць Лясная секцыя, а затым у 1874 г. – Галіцкае лясное таварыства. 24 кастрычніка 1874 г. пачала падрыхтоўку спецыялістаў Краёвая школа лясной гаспадаркі ў Львове. У 1908 г. Краёвай школе лясной гаспадаркі быў прысвоены статус вышэйшай навучальнай установы.

Пасля паразы Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў часы польскага панавання ў Львове адбылася рэарганізацыя навучальных устаноў. Вышэйшую лясную школу аб'ядналі з земляробчай акадэміяй і стварылі паляводча-лясны факультэт Львоўскай палітэхнікі. У 1921-1926 гг ў Львове дзейнічаў ўкраінскі таемны ўніверсітэт, а ў яго структуры – лясной (пасля – лесаагранамічны) факультэт. У перыяд нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гг. на базе Львоўскай палітэхнікі дзейнічалі толькі лясныя прафесійныя курсы.

15 студзеня 1945 г. была выдадзена пастанова ўрада УССР аб арганізацыі Львоўскага лесатэхнічнага інстытута. 6 лістапада 1954 г. загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР былі аб'яднаны лесамеліярацыйны факультэт Львоўскага сельскагаспадарчага інстытута і лесагаспадарчы факультэт лесатэхнічнага інстытута. У 1988 г. Львоўскі лесатэхнічны інстытут атрымаў імя выбітнага вучонага акадэміка Пятра Сцяпанавіча Пагрэбняка.

17 чэрвеня 1993 г. лесатэхнічны інстытут паспяхова прайшоў акрэдытацыю і атрымаў дзяржаўную ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць на чацвёртым адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 13 жніўня 1993 г. № 646 на базе Львоўскага лесатэхнічнага інстытута імя Пятра Паграбняка быў створаны Украінскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт. 16 мая 2005 г. на яго базе створаны Нацыянальны лесатэхнічны універсітэт Украіны.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут экалагічнай эканомікі (спецыяльнасці: эканаміст-эколаг, эколаг, менеджар лесагаспадарчых прадпрыемстваў).
  • Лесагаспадарчы факультэт (спецыяльнасці: лясная гаспадарка, садова-паркавая гаспадарка, паляўнічая гаспадарка, горадабудаўніцтва і ландшафтная архітэктура).
  • Тэхналагічны факультэт (спецыяльнасці: тэхналогія дрэваапрацоўкі, хімічная тэхналогія перапрацоўкі дрэва і расліннай сыравіны, інфармацыйныя тэхналогіі праектаванне, дызайн).
  • Лесамеханічны факультэт (спецыяльнасці: абсталяванне ляснога комплексу, лесаінжынерная справа, аўтаматызаванае кіраванне тэхналагічнымі працэсамі).
  • Эканамічны факультэт (спецыяльнасці: менеджмент арганізацый, менеджмент знешнеэканамічнай дзейнасці, улік і аўдыт).
  • Інстытут экалагічнай эканомікі (спецыяльнасці: менеджмент арганізацый, экалогія і ахова навакольнага асяроддзя, эканоміка навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў).
  • Завочны факультэт.
  • Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і паслядыпломнай адукацыі, які ўключае падрыхтоўчае аддзяленне, курсы для падрыхтоўкі да ўступлення ва ўніверсітэт, Малую лясную акадэмію, курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў.
  • Тэхналагічны каледж.
  • Прыродна-тэхнічны ліцэй.
  • Прыродны запаведнік «Расточча».
  • Вучэбна-вытворчы лесакамбінат.
  • Дзяржаўны батанічны сад.
  • Вучэбна-кансультацыйны цэнтр у горадзе Хуст Закарпацкай вобласці.
  • Вучэбна-навуковая лесаэкалагічная лабараторыя ў Шацку Валынскай вобласці.
  • 2 вучэбна-навуковыя стацыянары.
  • Спартыўна-аздараўленчы лагер на беразе Чорнага мора.

Пры ўіверсітэце створаны навучальны комплекс "Лесатэхнічная адукацыя", у склад якога ўваходзяць навучальныя ўстановы 1-2 узроўняў акрэдытацыі з розных рэгіёнаў Украіны — тры каледжа, сем тэхнікумаў, адзін ліцэй, тры прафтэхвучэльні і адна гімназія-інтэрнат.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]