Перайсці да зместу

Нацыянальны марскі запаведнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заліў Сагеней у Атлантычным акіяне
Падводны вулкан Боўі-Сімаўнт у Ціхім акіяне
Паўночна-заходняе ўзбярэжжа вострава Бафінава зямля ў Паўночным Ледавітым акіяне
Востраў Флаўэрпат на возеры Гурон, Вялікія азёры

Нацыянальны марскі запаведнік (англ.: National Marine Conservation Areas (NMCA)) — тып асоба ахоўнай прыроднай тэрыторыі Канады, створаны для ўстойлівага выкарыстання і захавання біяразнастайнасці водных рэсурсаў краіны. Нацыянальны марскі запаведнік уключае марское дно і слуп вады над ім. Акрамя таго, марскія запаведнікі могуць уключаць багністыя глебы, эстуарыі, вострава і частка ўзбярэжжа[1].

Мэтай стварэння марскіх запаведнікаў з'яўляецца ахова рэдкіх марскіх відаў жывёл і раслін, правядзенне падводных даследаванняў, у тым ліку ў вобласці экалогіі, стварэнне зон адпачынку і адукацыйных праграм, фарміраванне мадэлі ўстойлівага ўзаемадзеяння і выкарыстання водных рэсурсаў. У акваторыі марскога запаведніка забаронены здабыча і разведка карысных выкапняў, скід адходаў[1].

Федэральным агенцтвам Паркі Канады, якое займаецца кіраваннем нацыянальнымі марскімі запаведнікамі, быў распрацаваны план стварэння і развіцця сістэмы марскіх запаведнікаў. Яго мэтай з'яўляецца стварэнне сеткі ахоўных тэрыторый, якія ўключаюць розныя водныя экасістэмы Канады ў чатырох рэгіёнах: Атлантычны акіян, Ціхі акіян, Паўночны Ледавіты акіян і Вялікія азёры[1].

Сістэма нацыянальных марскіх запаведнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Агулам было вылучана 29 розных экасістэм:

Першы нацыянальны марскі запаведнік, Фатам-Файв, быў створаны ў 1987 годзе на ўзбярэжжы паўвострава Брус у возеры Гурон, побач з нацыянальным паркам Брус. Да пачатку 2011 года былі створаны 4 марскія запаведнікі[6], яшчэ адзін праект, марскі запаведнік Паўднёвы праліў Джорджыя ў паўднёвай частцы праліва Джорджыя на паўднёвым захадзе Брытанскай Калумбіі, праводзіць запланаваныя даследаванні[7].

  1. а б в National Marine Conservation Areas of Canada Program (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2012. Праверана 4 красавіка 2011.
  2. Canada's Atlantic Marine Environment (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  3. Canada’s Pacific Marine Environment (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2012. Праверана 4 красавіка 2011.
  4. Canada's Arctic Marine Environment (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2010.
  5. Canada's Great Lakes Aquatic Environment (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2012. Праверана 4 красавіка 2011.
  6. National Marine Conservation Area List (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 4 красавіка 2011.
  7. Creating New National Marine Conservation Areas of Canada (англ.)(недаступная спасылка). Паркі Канады. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 4 красавіка 2011.