Ніна Анатолеўна Шыдлоўская
Ніна Шыдлоўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алена Макоўская | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | |||||||
Муж | Міраслаў Лазоўскі[1] (былы)[2] | ||||||
Нацыянальнасць | беларуска | ||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | мовазнаўца |
Ні́на Шыдло́ўская (нар. 1 студзеня[3]; вёска Баканава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — грамадская дзяячка Беларусі.
Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (з 19 ліпеня 2009 года). Сузаснавальніца кампаніі «Будзьма беларусамі!» (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і брыгадзіра трактарыстаў і закройшчыцы мужчынскай вопраткі. Выхоўвалася па-беларуску разам з сястрой. Скончыла 8 класаў у беларускамоўнай школе роднай вёскі Баканава Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць). Сярэднюю школу скончыла ў Барысаве (Мінская вобласць). Сястра засталася ў вёсцы, дзе ўладкавалася кіраўніцай Дома культуры. Маці апошнія гады працавала загадчыцай мясцовай аўтазаправачнай станцыі. Паступіла на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Студэнткай пайшла працаваць у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, дзе яе абралі кіраўніцай справамі. Пад канец 1990-х гадоў навучалася ў Еўрапейскім цэнтры бяспеказнаўства імя Джорджа Маршала (Гарміш-Партэнкірхен, зямля Баварыя, Германія). Пасля навучання працаўладкавалася ў Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Выйшла замуж за сябра «Белага легіёна» Міраслава Лазоўскага[4]. У 2000-я гады была намесніцай старшыні ЗБС «Бацькаўшчына»[5].
1 кастрычніка 2008 года выступіла каардынатаркай-сузаснавальніцай кампаніі «Будзьма!» разам са старшынёй Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. У той дзень паведаміла: «Цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія будуць здзейсненыя падчас кампаніі, прадэманструюць жыхарам Беларусі, што беларуская мова і культура — гэта сучасна, гэта цікава, гэта перспектыўна і гэта запатрабавана сучасным светам»[6]. У ліпені 2009 года была старшынёй працоўнай групы падрыхтоўкі 5-га з’езда беларусаў свету[7]. 16 сакавіка 2012 года прадставіла відэапраект «Захапленні» кампаніi «Будзьма беларусамі!», які ўключаў 30 рэпартажаў пра беларускіх музыкантаў[8]. Увесну 2013 года рыхтавала 4-ы фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!, які адбыўся 27 чэрвеня[9]. 14 кастрычніка 2013 года адзначыла: «Фестываль задумваўся для таго, каб беларускамоўнай рэкламы ў нас было болей. Гэта адна з тых сфер, якая ўплывае на свядомасць людзей і нам важна, каб рэклама была на беларускай мове, гэта відавочна. І другі важны для нас момант — беларуская арыентаванасць рэкламы: каб і ў падсвядомасць людзей у тым ліку і праз рэкламу закладалася беларуская канструкцыя. Да ўсяго, мы даем камерцыйным кампаніям інструмент — скарыстаць беларускую мову як адметнасць». Шыдлоўская таксама прыгадала: «мы пачыналі фестываль разам з нашым партнёрам і аднадумцам Сяргеем Скараходам». Яна падкрэсліла: «Найперш у нашую краіну з беларускамоўнай рэкламай прыходзяць буйныя міжнародныя карпарацыі, бо для іх натуральна рабіць прадукт на мове тытульнай нацыі. Яны як бы гавораць: „Мы прыйшлі да вас, але мы свае!“». Урэшце Шыдлоўская патлумачыла: «паколькі рэклама ў іх якасная, то яна з’яўляецца ўзорам для нашых кампаній»[10].
29 мая 2015 года прывяла ў якасці поспеху 6-га фестывалю AD.NAK! рост грамадскай падтрымкі рэкламы па-беларуску: «паводле даных сацапытанняў (Міжатлантычная ўстанова продажаў і маркетынгу, 2014) не меней за 60 % жыхароў Беларусі вітаюць беларускую мову ў рэкламе»[11]. 2 ліпеня 2015 года ўвайшла ў склад Кансультацыйнай рады сувязі з беларусамі замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі[12]. 15 ліпеня 2017 года на 7-м з’ездзе беларусаў свету міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падтрымаў яе ў якасці старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»: «Мы ўсе розныя. Я згодны са спадарыняй Шыдлоўскай, якая таксама звярнула на гэта ўвагу. У кожнага з нас свой погляд на жыццё краіны. І я лічу гэта нармальным. Я не заклікаю вас спяваць панегірыкі ўладзе, усхваляць кагосьці ці штосьці. У гэтым вы можаце вызначыцца самі. Але кожны з нас можа штосьці зрабіць дзеля нашай галоўнай мэты — умацавання незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта патрабуе ад нас аб’яднання перад знешнімі і ўнутранымі выклікамі»[13]. 7 ліпеня 2020 года распрацавала і прадставіла з Аленай Макоўскай калекцыю летніх сарафанаў, спадніцаў, хустак і шалікаў па матывах узораў слуцкіх паясоў і карцінаў Язэпа Драздовіча[14].
Зноскі
- ↑ "Мужчынскія пальцы «адкаталі»". Радыё «Свабода». 7 верасня 2009. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Аксана Колб (6 ліпеня 2017). "«Я зразумела, што адчувалі людзі ў 1937-м»". Газета «Новы час». Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Віншуем Ніну Шыдлоўскую". Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». 1 студзеня 2019. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Кацярына Карпіцкая (27 снежня 2017). "Пра патрыятызм, фемінізм і каханне". Газета «Наша Ніва». Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Ніна Шыдлоўская: «Веру ў вяршэнства праўды»". Радыё «Свабода». 7 ліпеня 2007. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Генадзь Канстанцінаў (1 кастрычніка 2008). "Будзьма беларусамі!". Радыё «Нямецкая хваля». Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Жураўлі на радзіму ляцяць". Газета «Беларусь сёння». 14 ліпеня 2009. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Юлія Бекер (16 сакавіка 2012). "Такімі нашых зорак вы ўбачыце ўпершыню". Беларускае жаночае выданне «Velvet». Архівавана з арыгінала 9 кастрычніка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Уключы выключнасць". Газета «Новы час». 24 красавіка 2013. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Ася Паплаўская (14 кастрычніка 2013). "Топ-5 праектаў «Будзьмы!»". Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны». Архівавана з арыгінала 9 кастрычніка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Мікалай Левертаў (29 мая 2015). "Пажыральнікі рэкламы па-беларуску". Кампанія «Будзьма беларусамі!». Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Зміцер Косцін (2 ліпеня 2015). "Першае паседжанне Кансультацыйнага савета па сувязях з беларусамі замежжа". Радыё «Рацыя». Архівавана з арыгінала 9 кастрычніка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Настасся Роўда (15 ліпеня 2017). "Давайце кіравацца логікай карпарацыі". Газета «Наша ніва». Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Беларуская прыгажосць". Газета «Наша Ніва». 7 ліпеня 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка ў Фэйсбуку
- "Ніна Шыдлоўская". Газета «Новы час». 22 снежня 2017. Праверана 16 сакавіка 2021.
- "Ніна Шыдлоўская". Газета «Белсат». 15 ліпеня 2017. Архівавана з арыгінала 9 кастрычніка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- Ніна Шыдлоўская (26 кастрычніка 2017). "Справаздача па дзейнасці ў 2013—2017 гадах". Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Праверана 16 сакавіка 2021.
- Зміцер Панкавец (9 снежня 2017). "Асобы года: Шыдлоўская, Макей, Сапега, Кім". Газета «Наша Ніва». Праверана 16 сакавіка 2021.
- "Ніна Шыдлоўская". Кампанія «Будзьма беларусамі!». 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.