Огдэн Лівінгстан Мілс
Огдэн Лівінгстан Мілс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Ogden L. Mills | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Herbert Pell[d] | ||||||
Пераемнік | William W. Cohen[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эндру Уільям Мелан | ||||||
Пераемнік | William H. Woodin[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 жніўня 1884[1] |
||||||
Смерць |
11 кастрычніка 1937[1] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Ogden Mills[d][3] | ||||||
Маці | Ruth Livingston[d][3] | ||||||
Жонка | Margaret Stuyvesant Murat[d][4] і Dorothy Randolph[d][4] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Огдэн Лівінгстан Мілс (англ.: Ogden Livingston Mills) — 50-ы міністр фінансаў ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Огдэн Мілс нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт у штаце Род-Айленд 23 жніўня 1884 года. У 1907 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гарвардскага ўніверсітэта. У 1908 годзе ён атрымаў права вядзення адвакацкай практыкі ў судзе і праходзіў яе ў Нью-Ёрку. У 1912 годзе Мілс няўдала абіраўся ў Кангрэс ЗША ад рэспубліканцаў. У 1912, 1916 і 1920 гадах ён быў дэлегатам на нацыянальным рэспубліканскім з’ездзе. З 1914 па 1917 гады Мілс быў членам заканадаўчага сходу Род-Айленда. У 1917 годзе ён уступіў у армію і служыў у званні капітана да заканчэння Першай сусветнай вайны. З 4 сакавіка 1921 года па 3 сакавіка 1927 года Мілс займаў пасаду кангрэсмена ад рэспубліканцаў. У 1926 годзе ён няўдала ўдзельнічаў у выбарах губернатара Нью-Ёрка. З 4 сакавіка 1927 года па 11 лютага 1932 года ён займаў пасаду намесніка міністра фінансаў. 12 лютага таго ж года прэзідэнт Гувер прызначыў Мілса міністрам фінансаў. Мілс быў прыхільнікам прывязкі долара да цаны золата. Новы курс Рузвельта падвяргаўся рэзкай крытыцы з яго боку.
11 кастрычніка 1937 года Мілс памёр у Нью-Ёрку.
Зноскі
- ↑ а б Fausold M. L. Ogden Livingston Mills // Mills, Ogden Livingston (23 August 1884–11 October 1937), lawyer, legislator, and secretary of the treasury // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0600438 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
- Міністры фінансаў ЗША
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Род-Айлендзе
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выпускнікі Гарварда
- Асобы