Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай
Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай | |
---|---|
руск.: Орден преподобной Евфросинии Полоцкой | |
Арыгінальная назва | руск.: Орден преподобной Евфросинии Полоцкой |
Краіна | Беларусь |
Тып | Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы |
Кім уручаецца | БПЦ |
Дата заснавання | 23 снежня 2004 |
Статус | уручаецца |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай |
Малодшая | Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага |
Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай (руск.: Орден преподобной Евфросинии Полоцкой) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 10-11 кастрычніка 2004 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II 23 снежня 2004 года. З імем прападобнай Ефрасінні Полацкай звязаны падзвіжніцкія працы па заснаванні манастыроў, праваслаўнага манаства і духоўнай асветы на зямлі Беларусі.
Статут ордэна
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн прападобнай Ефрасінні мае адну ступень.
Ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай узнагароджваюцца настаяцелі храмаў і манастыроў, клірыкі, манахі і пыхаджане Беларускай Праваслаўнай Царквы:
- за шматгадовую і актыўную духоўна-асветніцкую, катэхізічную і місіянерскую дзейнасць;
- за дабрачынную дапамогу, накіраваную на аднаўленне святынь Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- за працы па адраджэнні царкоўных рамёстваў, царкоўнага спеву, бібліятэчнай і кнігавыдавецкай справы.
Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай носіцца на правай баку грудзей і размяшчаецца ў парадку старшынства ордэнаў пасля ордэна святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай і перад медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн выраблены з тампаку з залачэннем і гарачай эмаллю. Па форме ён уяўляе сабой квадрыфолій — крыж, канцы якога ўтвораны роўнымі сегментамі. Памер крыжа-квадрыфолія 47x47 мм. Сегменты яго пакрыты зялёнай эмаллю, кожны з якіх мае па тры штучныя белыя камяні. Паміж асноўнымі канцамі крыжа выступаюць чатыры канца крыжа такой жа формы меншага памеру, якія нясуць у кожным пазалочаным сегменце белую кветку лілеі. У цэнтры крыжа-квадрыфолія змантаваны пазалочаны накладны медальён з выявай прападобнай Ефрасінні Полацкай дыяметрам 26 мм. Прападобная намалявана ў цёмна-сінім уборы і ў цёмна-зялёным клабуку, з крыжам у правай руцэ, а ў левай — выява заснаванага ёю Спаскага храма. Выява прападобнай Ефрасінні на медальёне пакрыты празрыстым лакам. Злева і справа ад прападобнай, на ўзроўні яе плячэй, на матавым пазалочаным поле медальёна адчаканены гарызантальны надпіс у адзін рад стылізаваным шрыфтам на рускай мове — «ПР ЕВФРОСИНИЯ».
Медальён абрамлены 4 мм кольцам, пакрытым зялёнай эмаллю з залацістым надпісам стылізаваным шрыфтам у адзін шэраг: «ПРЕПОДОБНАЯ ЕВФРОСИНИЯ ИГУМЕНИЯ ПОЛОЦКАЯ». Кольца з абодвух бакоў абмежавана кантамі. Надпіс унізе падзелены крыжыкам. Усе дэталі аверса ордэна маюць залацістую аблямоўку.
Рэверс ордэна чысты і гладкі, мае матавую пазалоту. На ім бачныя два штыфты мацавання медальёна. З правага боку пад штыфтам гравіруецца парадкавы нумар. Да адзення ордэн мацуецца вертыкальнай шпількай. Ордэн уручаецца ў футарале цёмна-зялёнага колеру.
Да ордэна выдаецца грамата зялёнага колеру памерам А3 у развароце (296х421 мм).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Положение о наградах Белорусской Православной Церкви Архівавана 14 кастрычніка 2020. (руск.)