Павел Аляксандравіч Рыбак
Поўнае імя | Павел Аляксандравіч Рыбак | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 верасня 1983[1] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.
У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].
У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.
У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[11].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2007, 2016, 2018, 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2010, 2015, 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2019, 2021
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2018, 2019
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2013, 2015, 2016, 2018, 2019
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д1 | Тарпеда-МАЗ | 9 | 0 | |
2002 | Д2 | Лакаматыў | 9 | 0 | |
2003 (1) | Д1 | Лакаматыў | 4 | 0 | |
2003 (2) | Д2 | Ліда | 7 | 0 | |
2004 | Д2 | Смаргонь | 14 | 2 | |
2005 | Д1 | Лакаматыў | 20 | 1 | |
2006 | Д1 | Лакаматыў | 24 | 2 | |
2007 | Д1 | Гомель | 21 | 1 | |
2008 | Д1 | Гомель | 19 | 1 | |
2009 | Д1 | Мінск | 23 | 0 | |
2010 | Д1 | Мінск | 28 | 1 | |
2011 | Д1 | Нёман | 23 | 2 | |
2012 | Д1 | Нёман | 28 | 0 | |
2013 | Д1 | Нёман | 29 | 1 | |
2014 | Д1 | Нёман | 31 | 0 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 25 | 2 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 24 | 2 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 28 | 2 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 27 | 4 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 23 | 2 | |
2020 | Д1 | Іслач | 14 | 1 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 20 | 1 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Rybak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcbate.by/ru/team/first-team/id2470
- ↑ Павел Рыбак перешел из "Немана" в солигорский "Шахтер" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ "Шахтер" продлил контракты с Рыбаком и Старгородским (руск.). football.by (12 лістапада 2015). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Бушма и Рыбак продлили соглашения с "Шахтером", Игнятиевич и Котенко покинули клуб (руск.). football.by (2 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ «Шахтер» может расстаться с Янушем, Бурко и Олехновичем (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Рыбак подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (1 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Павел Рыбак перешел из "Ислочи" в БАТЭ (руск.). football.by (27 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Павел Рыбак покинул БАТЭ (руск.). football.by (26 студзеня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК БАТЭ