Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы
Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 364 партызаны (8 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Шаркаўшчынскі, Пастаўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | В. А. Манохін |
Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў С. А. Кальцова (пазней імя Заслонава, створаны ў лютым 1943 года), А. С. Арлоўскага (пазней імя А. В. Бачкова, арганізаваны ў жніўні 1943) і імя Шчорса (арганізаваны ў жніўні 1943 у партызанскай брыгадзе «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (364 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Заслонава;
- атрад імя Бачкова (кулямётчык А. В. Бачкоў загінуў у баі ў жніўні 1943 года);
- атрад імя Шчорса;
- атрад «За Савецкую Радзіму».
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- В. Ф. Папок;
- У. І. Тубеліс.
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- С. П. Краеў;
- Дз. А. Ануфрыяў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначных участках Даўгаўпілс — Вільнюс, Полацк — Маладзечна, Маладзечна — Вільнюс, Шаркаўшчына — Швенчоніс — Вільнюс. У маі 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёскі Ласіца Дунілавіцкага раёна, у верасні правялі засадныя баі, захапілі трафеі каля вёскі Варапаева. У ноч на 5 жніўня на чыгуначным участку Гудагай — Смаргонь падарвалі больш за 670 рэек.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.