Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 338 партызан (6.7.1944)
Дыслакацыя Пліскі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Астравецкі, Ушацкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Бпартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Спачатку дзейнічала як 1-ы батальён, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года з атрада імя Пархоменкі, які быў вылучаны брыгадай «За Савецкую Беларусь» (пазней імя Ракасоўскага) і асобных груп П. Ф. Рудава, М. З. Умінскага, А. І. Шаўчэнкі, якія прыбылі ў нямецкі тыл па заданню ЦК КП(б)Б. У чэрвені 1943 года атрад быў перайменаваны ў брыгаду. Дзейнічала та тэрыторыі Пліскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Астравецкага, Ушацкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (338 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя Пархоменкі;
  • 2-і атрад імя Чкалава;
  • 3-і атрад імя Жукава;
  • 4-ы атрад імя Фурманава;
  • 5-ы атрад імя Дзянісава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • Ц. М. Бондараў;
  • Ф. Я. Воранаў;
  • М. Р. Пучкароў.

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. А. Цяста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны брыгады разам з іншымі партызанскімі брыгадамі Вілейскай вобласці былі заходнім заслонам Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У кастрычніку — снежні 1942 года разграмілі валасную управу і падарвалі маслазавод у вёсцы Язна, на чыгуначных і шашэйных дарогах спалілі і падарвалі 32 масты, знішчылі каля 7 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У маі 1943 года разбілі ганізон у Докшыцах. 3 жніўня 1943 года на чыгуначным участку ПолацкМаладзечна ўзарвалі больш за 250 рэек, спыніўшы рух на 7 сутак; у ноч на 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку ВільнюсСмаргонь падарвалі 300 рэек. У маі і верасні 1943, сакавіку 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў, прарывалі блакаду. Вялі баі каля вёсак Тумілавічы, Несцераўшчына, Дзедзіна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе ў г. п. Астравец у гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1967 годзе ў вёсцы Горнава 2 Докшыцкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1969 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]