Пасольства Лівіі ў Беларусі
Пасольства Лівіі ў Беларусі | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Пасольства Дзяржавы Лівія ў Рэспубліцы Беларусь (араб. سفارة دولة ليبيا في جمهورية بيلاروس) — дыпламатычная місія Лівіі ў Беларусі, размешчаная ў Мінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лівійскае пасольства было адкрыта 1 красавіка 2001 года[1]. Першым часовым павераным у справах з рэспублікай быў прызначаны Усам аль-Джаміль[2]. У той час краіна афіцыйна называлася Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя, а яе лідарам нязменна з 1969 года з’яўляўся Муамар Кадафі.
У 2011 годзе супраць дзеючых лівійскіх уладаў успыхнулі масавыя пратэсты і беспарадкі, якія пазней перараслі ў грамадзянскую вайну. 22 жніўня пасольства ў Мінску афіцыйна перайшло на бок праціўнікаў Кадафі, змяніўшы сцяг з ўрадавага на паўстанцкі. Дыпламаты апавясцілі аб гэтым беларускім уладам па тэлефоне, прадставіўшыся як «Народнае бюро Лівіі». Беларусь, якая падтрымлівала дзеючыя ўлады і не прызнавала паўстанцкі ўрад, як паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, захавала дыпмісію ў інтарэсах тых беларускіх грамадзян, што ўсё яшчэ знаходзіліся ў ваюючай краіне. Па словах дыпламата, пасольства ажыццяўляла маніторынг падзей у Лівіі і падтрымлівала цесныя кантакты з іншымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі[3].
У 2014 годзе пачынаецца новы этап грамадзянскай вайны. Асноўнымі ўдзельнікамі канфлікту сталі два ўрады — у Трыпалі і Табруку. Першы ўзначальваў Фаіз Сарадж. Ён быў афіцыйна прызнаны кіраўніком дзяржавы ў ААН і карыстаўся падтрымкай Турцыі і некаторых заходніх краін. Другім кіраваў Агіла Салах Іса, які меў дружалюбныя адносіны з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам. Іх альянс падтрымлівалі Францыя, Расія, ААЭ і Егіпет.
У Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але будынак пасольства і непасрэдную дзейнасць з беларускім урадам мелі толькі прыхільнікі табрукскіх уладаў. У чэрвені 2020 года былы ваенны аташэ Рамадан Фарджані, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць Фаізу Сараджу. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення захопу дыпмісіі[4].
Першы інцыдэнт адбыўся ў ліпені таго ж года, калі на тэрыторыі дыпмісіі быў збіты часовы павераны Мухамад Істэйта. Пасля гэтага пасольства наняло для сваёй абароны расійскую ПВК «РСБ-Груп»[5]. Раніцай 27 жніўня каля 27 нанятых беларусаў і тры прадстаўніка ад урада Сараджа, у тым ліку часовы павераны Эмхімед Маграві, пералезлі праз плот і пачалі шкодзіць маёмасці лівійскай місіі. Неўзабаве тут пачалася масавая бойка, а работнікі суседняга пасольства Малдавіі выклікалі міліцыю. З’яўленне праваахоўнікаў прыпыніла штурм, і бліжэй да поўдня прыхільнікі Сараджа пакінулі будынак. Тым не менш, яны не пакінулі спроб захапіць дыпмісію. У снежні канфлікт зноў абвастрыўся, калі супрацоўнікі «РСБ-Груп» перайшлі на бок уладаў у Трыпалі, прычынай чаго стаў разрыў кантракту аб ахове пасольства з боку табрускіх дыпламатаў. У ноч з 19-га на 20-га снежні была ажыццёўлена новая спроба штурму, але прыбыццё міліцыі зноў прадухіліла захоп будынка[6][7].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пасольства знаходзіцца ў Ленінскім раёне па адрасе вуліца Беларуская, дом 4. З паўночнага боку да яго прымыкае малдаўская дыпмісія, а з усходняга, праз дарогу, размешчаны Ляхаўскі сквер, дзе знаходзіцца «Сцяна Цоя». Побач ёсць стадыён «Дынама» і аднайменны прыпынак грамадскага транспарту. Найбліжэйшымі станцыямі метро з’яўляюцца «плошча Леніна» і «Першамайская»[8].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Эмалян А. С. Общее и особенное во внешней политике Ливии и Беларуси. — БГУ, 2007. — С. 97.
- ↑ Дипломатический справочник (руск.)(недаступная спасылка). Министерство иностранных дел РБ (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2020. Праверана 1 мая 2021.
- ↑ Посольство Ливии официально уведомило МИД Беларуси о смене флага Архівавана 3 мая 2021. // Интерфакс, 30 августа 2011
- ↑ На посольство Ливии в Минске напали неизвестные // РБК, 27 августа 2020
- ↑ Неизвестные пытались взять штурмом посольство Ливии в Беларуси Архівавана 5 мая 2021. // TUT.BY, 27 августа 2020
- ↑ Штурм ливийского посольства в Белоруссии устроили сотрудники российского ЧВОК по заказу Триполи
- ↑ ЧВК "РСБ-Групп" уличили в работе на ливийское ПНС
- ↑ Улица Белорусская в Минске на карте - MAPS.TUT.BY Архівавана 1 мая 2021.