Перайсці да зместу

Беларуска-лівійскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-лівійскія адносіны
Беларусь і Лівія
Беларусь
Беларусь
Лівія
Лівія
Будынак пасольства Лівіі ў Мінску.

Беларуска-лівійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лівіяй, якія былі ўсталяваны ў 1992 годзе.

Лівійская Джамахірыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лівійскім лідарам Муамарам Кадафі. Гэта была першая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў[1]. У гэтым жа годзе Лівія і Беларусь падпісалі міжурадавае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве[2].

У 2001 годзе быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі і прамысловасці[3].

У 2008 годзе, у сувязі з прыездам Кадафі ў Мінск, былі праведзены перамовы кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісаны шэраг дакументаў[4][5].

За студзень—люты 2004 года тавараабарот дзвюх дзяржаў склаў 9,5 млн долараў. Асновай з’яўляліся пастаўкі з Беларусі. У Лівію ішлі дарожная тэхніка, аўтапагрузчыкі, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, запчасткі і шыны. Пастаўкі ў Беларусь склалі толькі 3,2 тысячы долараў[6].

Эканамічнае супрацоўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

У 2001-м у Беларусі ўзнікла прадпрыемства з лівійскім капіталам — «Белінвестбанк». Адначасова Лівійскі знешні банк стаў акцыянерам «Транстбанка» і «БелСела». 14 снежня 2003 было заснавана сумеснае беларуска-лівійскае прадпрыемства ТАА «Прамысловая група EWCO». Яе заснавальнікамі ад Беларусі сталі «Інфабанк», «Белметалэнерга» і «МАЗ-МАН», а ад Лівіі — Генеральная прамысловая кампанія, Арабская прамысловая кампанія, Лівійская нацыянальная кампанія па вытворчасці шын і акумулятараў «Аман». Меркавалася, што прадпрыемства арганізуе ў Лівіі зборку беларускай трактарнай тэхнікі, перапрацоўку шын, рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасцяў, стварэнне сэрвісных цэнтраў па рамонце тэхнікі[6].

Паветраныя зносіны

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2009 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які тычыцца паветраных зносін паміж Беларуссю і Лівіяй. У адпаведнасці з праектам пагаднення, авіяпрадпрыемствам, прызначаным бакамі, прадастаўляецца права на падставе дазволаў здзяйсняць палёты праз тэрыторыю дзяржавы іншага боку без пасадкі альбо з пасадкамі ў камерцыйных або некамерцыйных мэтах. Дакументам таксама рэгулююцца іншыя пытанні арганізацыі паветраных зносін паміж дзяржавамі, у прыватнасці выпадкі анулявання, абмежавання і прыпынення дзеяння дазволаў на выкананне палётаў, вызвалення ад мытных пошлін, падаткаў і збораў, прынцыпы эксплуатацыі дагаворных ліній, асновы сістэмы авіяцыйнай бяспекі. Таксама паведамілі, што на правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр транспарту і камунікацый Уладзімір Сасноўскі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Лівіяй ў галіне грамадзянскай авіяцыі[7].

Ваеннае супрацоўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

16 снежня 2009 года падчас афіцыйнага візіту ў Трыпалі беларускай вайсковай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра абароны Юрыя Жадобіна быў заключаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Пераймаць вопыт на вучэнні «Захад-2009» у Беларусь прыязджаў малодшы сын Кадафі, Хаміс, камандзір элітнага падраздзялення спецназа Лівіі[8]. У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі[9].

Падзеі 2011 года

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі ў 2011 годзе, Рэспубліка Беларусь стала адной з нямногіх краін, якія асудзілі дзеянні блока НАТА. Прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Беларусі заявілі[10]:

«Бамбардзіроўкі тэрыторыі Лівіі выходзяць за рамкі рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1973 і парушаюць яе галоўную мэту — забеспячэнне бяспекі мірнага насельніцтва. Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у ваеннай аперацыі, неадкладна спыніць ваенныя дзеянні, якія прыводзяць да чалавечых ахвяр. Урэгуляванне канфлікту з’яўляецца ўнутранай справай Лівіі і павінна ажыццяўляцца толькі лівійскім народам без ваеннага ўмяшанне звонку».

Даведаўшыся пра забойства Муамара Кадафі, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае[11]:

«Здзейснена агрэсія, забіта кіраўніцтва краіны, не толькі Муамар Кадафі. Прытым, як забіта? Ну, застрэлілі б, у баі загінуў бы чалавек. Дык гэта ж з дапамогай спецслужбаў (не думайце, што яго, кіраўніка дзяржавы, пацаны затрымалі. Як яго ахоўвалі, вы ведаеце), захоп кіраўніка краіны ажыццявілі натаўскія спецпадраздзяленні. Над ім здзекаваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, выкручвалі і ламалі рукі, а потым закатавалі. Горш, чым фашысты ў свой час».

Мінск не прызнаў Нацыянальны пераходны савет, які прыйшоў на змену зрынутаму ўраду.

Таксама паведамлялася аб прысутнасці ў Лівіі ваенных інструктараў і наймітаў з Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны (яшчэ да пачатку грамадзянскай вайны, па звестак ад беларускага пасольства, у краіне прысутнічалі да 500 ваенных спецыялістаў[12]).

Пасля звяржэння Кадафі беларуска-лівійскія сувязі значна аслабелі, аднак абедзве дзяржавы ўсё яшчэ спрабуюць падтрымліваць кантакты адзін з адным.

  • У чэрвені 2012 года холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» пачала пастаўляць сваю прадукцыю ў Лівію[13].
  • У маі 2013 года ў Рэспубліку Беларусь прыбыла група з 300 лівійскіх грамадзян, у асноўным вайскоўцаў, якія прайшлі курс рэабілітацыі[14]. З пачатку 2011 года каля 1500 вайскоўцаў з Лівіі прайшлі лячэнне ў Беларусі.
  • У перыяд з 2013 па 2014 гг. з Беларусі ў аэрапорт Трыпалі было здзейснена 15 рэйсаў, якія даставілі 3000 тон боепрыпасаў для патрэб Лівійскай нацыянальнай арміі[15].
  • У снежні 2014 года пасольства Беларусі ў Лівіі было закрыта з-за абвастрэння сітуацыі ў краіне[16].
  • Каля шасці раніцы 27 жніўня 2020 года група з парадку 30 прыхільнікаў урада нацыянальнай згоды Лівіі і нанятых беларускіх грамадзян штурмавала будынак пасольства краіны ў Мінску, які прадстаўляў улады ўсходу Лівіі пад кіраўніцтвам маршала Халіфа Хафтара. Быў збіты дыпламат Мухамад Істэйта[17].
  • У маі 2021 года паведамлялася, што Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат адправіў сваю першую партыю канцэнтраванага малака ў Лівію[18].
  • 24—25 мая 2025 года беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам (у складзе: міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў і іншыя) наведала з працоўным візітам Бенгазі, які знаходзіцца пад кантролем Лівійскай нацыянальнай арміі начале з фельдмаршалам Халіфам Хафтарам. У ходзе візіту ў горадзе было адкрыта консульства Беларусі[19], які беларускі бок назваў «Домам Беларусі»[20].
  1. ↑ Lukashenko for Libya (англ.). BBC News. Праверана 20 April 2016.
  2. ↑ NewsLibrary.com - newspaper archive, clipping service - newspapers and other news sources. Праверана 20 April 2016.
  3. ↑ NewsLibrary.com - newspaper archive, clipping service - newspapers and other news sources. Праверана 20 April 2016.
  4. ↑ Беларусь и Ливия подписали ряд соглашений в ходе визита М.Каддафи в Минск — gomel.today, 3 ноября 2008
  5. ↑ ABC News. International News - World News - ABC News (англ.). ABC News. Праверана 20 April 2016.
  6. 1 2 Альмаграви А. Сотрудничество между Ливийской Джамахирией и Республикой Беларусь
  7. ↑ Между Беларусью и Ливией появится воздушное сообщение (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (20 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021.
  8. ↑
  9. ↑ МИД опровергает информацию о белорусских наемниках в Ливии и самолете с золотом (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021. Праверана 25 красавіка 2021.
  10. ↑ Statement released by the Foreign Ministry in connection with the missile strikes and bombings on Libya. Праверана 20 April 2016.
  11. ↑ Лукашенко об убийстве Каддафи (Видео на Youtube)
  12. ↑ На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны — Комсомольская правда, 6 апреля 2011
  13. ↑ «Пинскдрев» начал поставлять мебель в Ливию (руск.). Naviny.by (19 июня 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2024.
  14. ↑ Беларусь реабилитирует ливийских военных «на коммерческой основе по понятным гуманитарным соображениям» (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (5 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 2 снежня 2018.
  15. ↑ Libya needs international maritime force to help stop illicit oil, weapons – UN experts
  16. ↑ О закрытии Посольства Беларуси в Ливии Архівавана 2 снежня 2018. Сайт МИДа РБ
  17. ↑ В Минске около 30 человек напали на посольство Ливии
  18. ↑ Рогачевский МКК отгрузил первую партию продукции в Ливию // БелТА, 12 мая 2021
  19. ↑ في إطار الشراكة والتعاون بين ليبيا وبيلاروسيا: افتتاح قنصلية بيلاروسيا في بنغازي (ар.). وزارة الخارجية والتعاون الدولي " الحكومة الليبية (24 мая 2025).
  20. ↑ Место притяжения бизнес-кругов. Дом Беларуси открылся в Ливии (руск.). БелТА (25 мая 2025).