Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах
Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах | |
---|---|
чэшск.: Jihočeská univerzita v Českých Budějovicích | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Jihočeská univerzita v Českých Budějovicích |
Міжнародная назва | англ.: University of South Bohemia in České Budějovice |
Заснаваны | 1991 |
Рэктар | Богуміл Іраўшак[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чэске-Будзеёвіцы |
Сайт | jcu.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах (чэшск.: Jihočeská univerzita v Českých Budějovicích) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Чэске-Будзеёвіцы.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны 28 верасня 1991 года. Аснову ўніверсітэта першапачаткова складалі два факультэты — педагагічны факультэт (з 1948 года — філіял педагагічнага факультэта Карлава ўніверсітэта, пазней ён стаў самастойным факультэтам) і факультэт эканомікі бізнесу (з 1960 года ўваходзіў у склад Пражскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта). У 1994 годзе ў Йіндржыхуве-Градцы быў створаны факультэт менеджменту, але на мяжы 1997—1998 гадоў ён быў аддзелены ад структуры ўніверсітэта Паўднёвай Чэхіі і стаў шостым факультэтам Эканамічнага ўніверсітэта ў Празе. У 2006 годзе быў створаны філасофскі факультэт, а праз год быў дададзены эканамічны факультэт. Першапачатковы біялагічны факультэт быў заменены ў 2007 годзе факультэтам прыродазнаўчых навук. У 2009 годзе быў створаны факультэт рыбнай гаспадаркі і аховы водных рэсурсаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Эканамічны факультэт
- Філасофскі факльтэт
- Педагагічны факультэт
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт рыбнай гаспадаркі і аховы водных рэсурсаў
- Факультэт тэалогіі
- Факультэт аховы здароўя і сацыяльных навук
- Факультэт сельскай гаспадаркі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.