Паўладар
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паўладар (каз.: Павлодар) — горад на паўночным усходзе Казахстана, за 450 км на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Астана, і за 405 км на паўднёвы ўсход ад расійскага горада Омск на рацэ Іртыш, адміністрацыйны цэнтр Паўладарскай вобласці. У склад горада ўваходзяць пасёлак Ленінскі, сёлы Мойылды, Паўладарскае і Кенжэкольская сельская акруга.
У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмініевы, электролізны, металургічны, кардонна-руберойдавы, машынабудаўнічы і трактарны заводы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У IX-XII стагоддзях недалёка ад месца існавання сучаснага Паўладару размяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (па-казахску: Қимақия), зніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, гэта значыць сталіца Кімакскага каганата.
Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 года, калі ў шэрагу ваенных крэпасцей і фарпостаў Расіі на Іртышы з’явіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Размяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадской выратавальнай станцыі і завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакументаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 метраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва горада складае 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 года, аднак разам з некалькімі прадмесцямі колькасць насельніцтва ёсць некалькі большай. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць рускія, якія складаюць 45,7 % насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасцямі з’яўляюцца ўкраінцы (6,7 %), немцы (2,7 %), татары (2,3 %).
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алена Віктараўна Эзаў (нар. 1983) — казахстанская валейбалістка.
- Галіна Гаўрылаўна Цернавая (1928—1990) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1971), прафесар (1975).
- Валерый Мікалаевіч Прохараў (нар. 1960) — беларускі біёлаг, навуковец у галіне экалагічнай фізіялогіі раслін.
Зноскі
- ↑ Город Павлодар Департамент статистики Павлодарской области
- ↑ http://pavlodarstat.kz/eng/pavlcity/ Праверана 29 снежня 2014.
- ↑ а б в http://akimat-pvl.gov.kz/kaz/post.php?id=843
- ↑ http://admomsk.ru/web/en/city/international/foreign#pavlodar
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўладар
- Паспорт города Павлодар на сайте акимата Павлодарской области
- Акимат Павлодарской области
- Павлодарский Городской портал
- Департамент статистики Павлодарской области Архівавана 2 мая 2012.
- Департамент экономики Павлодарской области Архівавана 23 лютага 2007.
- Городской отдел образования г. Павлодара
- Музеи города Павлодар Архівавана 7 ліпеня 2010. на сайте pavlodar.kz
- Карта Павлодара Архівавана 27 снежня 2012.
- Спортивный сайт о вольной и классической борьбе в Павлодаре Архівавана 2 сакавіка 2021.