Прытча аб жамчужыне
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Werkstatt_des_Domenico_Fetti_%E2%80%94_Gleichnis_von_der_k%C3%B6stlichen_Perle.jpg/220px-Werkstatt_des_Domenico_Fetti_%E2%80%94_Gleichnis_von_der_k%C3%B6stlichen_Perle.jpg)
Прытча аб жамчужыне (таксама Прытча аб пэрле вялікай каштоўнасці) — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Апавяданне пра прытчы з'яўляецца толькі ў адным з Евангелляў Новага Запавету. Паводле Евангелля ад Матфея 13:45-46 прытча ілюструе вялікую значнасць Нябеснага Царства.
Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]
Згодна Мф. 13:45-46 прытча мае наступнае апавяданне:
Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на купца, які шукае прыгожых пэрлаў, які, знайшоўшы адзін шматкаштоўны пэрл, пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яго.
Прытча тлумачыцца, як ілюстрацыя вялікай значнасці Царства Нябеснага (жэмчуг ў той час меў значна большую каштоўнасць, чым сёння), і мае цесную сувязь з прытчай з прытчай аб схаваным скарбе. Даследчыкі зазначаюць, што прытча паказвае ролю поспеха і актыўных дзеянняў у пошуку Нябеснага Валадарства. У прытчы пошук пэрлаў — сэнс жыцця купца, гэтак жа як і пошук Нябеснага Валадарства — сэнс жыцця верніка.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прытча аб жамчужыне