Перайсці да зместу

Пясочнік белахвосты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пясочнік белахвосты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calidris temminckii Leisler, 1812

Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Пазагнездавы арэал
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176658
NCBI  328946
EOL  1049486
FW  369030

Пясочнік белахвосты (Calidris temminckii) — птушка сямейства Бакасавыя (Scolopacidae).

Даўжыня цела 13—16 см, размах крылаў 27—37 см. У афарбоўцы пераважае шэры колер. Апярэнне спіны стракатае, брушка белае. Над вокам белае брыво. У палёце паясніца і сярэдзіна хваста цёмныя, але бакавыя рулявыя пёры белыя. Узлятае рэзка ўгару падобна да бакаса. Ногі кароткія, зялёна-жоўтыя. Голас высокі, вібрыруючы.

Арэал: Шатландыя, Скандынавія, крайні паўночны ўсход Еўропы, поўнач Сібіры да Чукоткі. Насяляе пераважна арктычную тундру, таксама трапляецца ў Субарктыцы і нават у зоне тайгі. Часта жыве на астравах і фіёрдах, дэльтах, каля рэк і ручаёў. У фіёрдах і гарах даходзіць да 250—1200 м.

Пералётны від. Месца зімовак: Заходняя і Паўднёвая Еўропа (міжземнаморскі басейн), Месапатамія, Паўднёва-Усходняя і Усходняя Азія (Індыя, Індакітай, Філіпіны, Японія, Тайвань), Аравійскі паўвостраў, Паўночная і Цэнтральная Афрыка. Пад час пералётаў і на зімоўцы засяляе марскія ўзбярэжжы (звычайна адкрытыя — пясчаныя або глеевыя, эстуарыі) і берагі вялікіх кантынентальных вадаёмаў, менш або больш зарослыя балоты і нават арашаемыя ландшафты.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

У гнездавы перыяд трымаецца невялікімі чародамі. Гняздо ладзіць пад прыкрыццем травяністай расліннасці або на адкрытым месцы, часта ў купіне, пад кустамі вярбы або карлікавай бярозы, паміж камянямі і ў да т.п. сухіх месцах, непадалёк ад вады, у ямцы. Высцілка з лісця, асакі або траў. Часам гняздо без высцілкі.

Яек звычайна 4 (часам 2—3), грушападобныя з вострым вузейшым канцом, зеленавата-гліністыя або шаравата-зеленаватыя, з глыбокімі жоўта-палевымі, карычнева-папялістымі або блакітна-папялістымі і карычнева-аліўкавымі ці карычневымі паверхневымі плямамі.

Корміцца пераважна дробнымі воднымі беспазваночнымі.