Перайсці да зместу

Пінскі Лешчанскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Пінскі Лешчанскі манастыр
Лешчанскі манастыр. Малюнак Н. Орды
Лешчанскі манастыр. Малюнак Н. Орды
52°07′13″ пн. ш. 26°07′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Пінск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Турава-Пінская епархія
Тып будынка праваслаўны манастыр
Дата заснавання 1263
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пі́нскі Ле́шчанскі манасты́р Нараджэння Багародзіцы ― праваслаўны манастыр XIII стагоддзя, адзін з найбольш старажытных у Беларусі. Не захаваўся.

Гісторыя манастыра

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі пра манастыр адносяцца да 1263 года[1]. Знаходзіўся ў прадмесці Пінска Лешчы. У XIV—XV ст. быў цэнтрам праваслаўнай Турава-Пінскай епархіі, тут вяліся хронікі, перапісваліся славянскія пераклады візантыйскіх літаратурных твораў. У Турава-Пінскай епархіі к 1420 году налічвалася 49 манастыроў[1].

Некалі існавала паданне, што манастыр заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. З часу заснавання ён стаў цэнтрам заходняга праваслаўя. Да XVII стагоддзя мітрапаліты заходнерускай царквы называлі сябе ў дадатак да тытулаў Мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі ― Лешчанскімі, і толькі пазней Кіева-Пячэрскімі[2].

Першая царква манастыра была асвечана ў імя Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Яна згадваецца пад 1263 годам, калі сын князя Міндоўга манах Раман (Войшалк) пасля забойства Транятай Міндоўга, бег сюды з Лаўрышаўскага манастыра[1][3]. У XVI стагоддзі манастыр разбурылі татары.

Архімандрытамі Лешчанскага манастыра былі Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі, Елісей Плецянецкі.

У 1596, 1605—1623, 1638 гг. манастыр належаў уніятам. У 1639 годзе стараннямі Нелюбовіча-Тукальскага ён вернуты праваслаўным як пажыццёвае валоданне архімандрыта Нікіфара Лазоўскага[4].

Кароль Уладзіслаў IV падпарадкаваў манастыр кіеўскаму мітрапаліту Сільвестру Косаву, аднак у 1668 годзе манастыр зноў перайшоў да базылян і заставаўся ў іх да 1838 года[5].

У 1778 годзе ў царкве манастыра быў усталяваны арган, першы ў беларускіх уніяцкіх цэрквах.

У XIX стагоддзі манастыр знаходзіўся ў адміністрацыйным падначаленні ў Жыровіцкага «правінцыяла», як і іншыя 20 уніяцкіх манастыроў. Пасля скасавання кляштара ў 1840 годзе, Успенская царква стала парафіяльнай[6][7].

У 1997 годзе месца, дзе знаходзіўся манастыр, пазначылі памятным знакам. Цяпер тут гарадскі парк.

Архітэктура манастыра

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інвентароў 1588 і 1595 комплекс манастыра быў драўляным, абгароджан плотам з калоў. На дзядзінцы, куды вяла шмат’ярусная званіца з дарожнай брамы, знаходзіліся грыдніца са святліцай, трохкамерная хата, гумно, стайня, лазня, дзве царквы: пяцівярховая з вертыкальна пастаўленых брусаў ― Успенская, і «цёплая» з трапезнай ― св. Духа.

У 1740 годзе пабудавана новая барочная драўляная Успенская царква, базіліка, трохнефнае збудаванне з ярусным верхам над цэнтральнай часткай і двума вежамі на фасадзе. Яна на малюнку Напалеона Орды. Згарэла ў 1905 годзе[8].

  1. а б в Mironowicz A.: Biskupstwo turowsko-pińskie w XI—XVI wieku. Trans Humana, 2011, s. 261—263. ISBN 978-83-61209-55-3
  2. Шляпкин И. А. Дмитрий Ростовский и его время. ― СПб., 1891. С. 12-13
  3. Мілавідаў А. І. Аб становішчы праваслаўя і рускай народнасці ў Пінскім ўдзельнай княстве і горадзе Пінску да 1703. ― М., 1894. С. 28.
  4. Mironowicz A.: Diecezja białoruska w XVII i XVIII wieku. Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2008, s. 100—103. ISBN 978-83-7431-150-2
  5. А. Мілавідаў. Адабраць і перадаць. З гісторыі Ляшчынскага манастыра
  6. Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. ― Мн. Вып. V. С.84−85
  7. Мілавідаў А. І. Архіў скасаванага пінскага Лешчынскага манастыра. ― М., 1900.
  8. Слюнькова И. Н. Манастыры ўсходняй і заходняй традыцый. Спадчына архітэктуры Беларусі. ― М, Прагрэс-традыцыя, 2002. С. 508—511