П’ер Банар
П'ер Банар | |
---|---|
фр.: Pierre Bonnard | |
| |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1867 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1947 (79 гадоў) |
Месца смерці | Ле-Канэ |
Грамадзянства | Францыя |
Жонка | Marthe Bonnard[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, мастак-гравёр, друкар, ілюстратар, літограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак |
Набі інтымізм |
Заступнікі |
Амбруаз Валар Сяргей Шчукін |
Уплыў на | Baladine Klossowska[d] і Teofil Fraerman[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П'ер Банар (фр.: Pierre Bonnard; 3 кастрычніка 1867 — 23 студзеня 1947) — французскі жывапісец і графік, які ўвайшоў у гісторыю мастацтва як адзін з найвялікшых каларыстаў XX стагоддзя. У маладосці ўзначальваў групу мастакоў «Набі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з сям'і чыноўніка, Банар спачатку вывучаў юрыспрудэнцыю ў Сарбоне, а затым вучыўся ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, затым у Школе вытанчаных мастацтваў, дзе ў 1888 г. утварылася група «Набі», у якую ўвайшлі Рансон, Дэні, Серузье, Вюяр, Русель, а пазней да іх далучыўся Валатон. Пад уплывам Гагена і мастацтва японскай гравюры мастакі лакалізавалі колер, рабілі свой жывапіс больш плоскасным. Аднак наймацнейшы ўплыў японскай гравюры бачны менавіта ў працах Банара, якога нават звалі «японскім Набі».
П'ер Банар быў добра знакам з Амбруазам Валарам і захаваў яго на некалькіх сваіх партрэтах. Банар выстаўляў свае працы на «Салоне незалежных» і пазнаёміўся з Тулуз-Латрэкам. У 1905 г. разам з Эдуарам Вюярам адправіўся ў паездку па Іспаніі, за якой рушылі ўслед падарожжы ў Бельгію, Галандыю, Англію, Італію, Алжыр, Туніс і паўднёвую Францыю. У 1925 г. Банар набыў дом на Лазурным беразе, у Ле-Канэ.
Творчая манера
[правіць | правіць зыходнік]Апошні правадыр эстэтыкі імпрэсіянізму, як яго звалі, П'ер Банар крытыкаваў імпрэсіяністаў за недапрацаванасць кампазіцыі і натуралістычнасць колеру. Мастак мяккіх, прыглушаных тонаў і адносін, Банар адным з першых адкрыў унутранае ці нават інтымнае жыццё жанчыны. Ён пісаў інтэр'еры, міжземнаморскія і парыжскія пейзажы, бытавыя сцэнкі. Пад канец жыцця Банар звярнуўся да насычаных каляровых спалучэнняў, ствараючы вытанчаныя маляўнічыя кампазіцыі.
Банар як ілюстратар
[правіць | правіць зыходнік]Ілюстраваў кнігі Актава Мірбо, «Прыродазнаўчыя гісторыі» Рэнара.
Зноскі
- ↑ Боннар Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ RKDartists
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Архівавана 14 снежня 2011. (фр.)