Перайсці да зместу

Банк РРБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з РРБ-Банк)
ЗАТ «Банк РРБ»
Тып ЗАТ[d][1]
Заснаванне 22 лютага 1994[2]
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Юрый Мартынаў, Валянцін Цыбулін
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 35 млн Br (2022)[3]
Абавязацельствы 376 396 000 Br[4], 384 495 000 Br[4] і 361 345 000 Br[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 40 млн Br (2022)[3]
Чысты прыбытак
  • −8,09 млн Br (2022)[3]
Актывы
  • 396 млн Br (2022)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 398 чал. (2022)[3]
Дэвіз Банк РРБ — гэта Банк, здольны змяняцца і трансфармаваць бізнес, жыццё, сучаснасць і будучыню
Сайт rrb.by (руск.)(англ.)

Закрытае акцыянернае таварыства «Банк росту і развіцця бізнесу», скарочанае найменне ЗАТ «Банк РРБ»[5], да 25.4.2024 года ЗАТ «РРБ-Банк» — прыватны камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, створаны ў 1994 годзе. Статутны фонд — 22,6 млрд руб. Найбуйнейшыя акцыянеры: ТАА «Дыкрыс» (канчатковы бенефіцыярны ўласнік — В. А. Цыбулін), Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, В. А. Цыбулін.

Закрытае акцыянернае таварыства «Акцыянерны банк рэканверсіі і развіцця» было створана 22 лютага 1994 года як прыватны банк (рэгістрацыйны нумар 37 ад 22.02.1994). У 1995—1996 гадах акцыянеры ЗАТ «РРБ-Банк» і ЗАТ «Белмедбанк» дамовіліся аб аб’яднанні банкаў і 30 верасня 1996 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зарэгістраваў змяненні ва ўстаноўчых дакументах ЗАТ «РРБ-Банк» у сувязі з далучэннем да яго ЗАТ «Белмедбанк».

У 2018 годзе Спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь не ўхваліла знаходжанне асноўнага акцыянера РРБ-Банка Цыбуліна В. А. у складзе савета дырэктараў банка, прызнаўшы яго «не адпаведным патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якія прад’яўляюцца да пасады члена савета дырэктараў (назіральнага савета) банка»[6]. З 18 чэрвеня 2018 года старшынёй Савета дырэктараў банка стаў яго сын С. В. Цыбулін[7].

Лагатып пасля рэбрэндынгу банка

Паводле пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2020 года № 203 праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Статут ЗАТ «РРБ-Банк» рашэннем агульнага сходу акцыянераў ад 15 мая 2020 года (пратакол № 2), у тым ліку змянення назвы банка (закрытае акцыянернае таварыства «Банк росту і развіцця бізнесу») і выдадзена ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці[8]. Адначасова са зменай назвы банка з’явіліся новыя слоган «На тваёй хуткасці» і лагатып, аформлены ў выглядзе працэнта, а да дамінантнага брэндавага чырвонага колеру дададзены кантрасныя чорны і белы.

Прадукты і паслугі

[правіць | правіць зыходнік]

Банк прадстаўляе свае паслугі прыватным (крэдыты, уклады, выпуск і абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак, нацыянальныя і міжнародныя грашовыя пераводы, аплата паслуг, дэпазітныя вочкі, страхаванне) і карпаратыўным кліентам (разлікова-касавае абслугоўванне, зарплатныя праекты, дыстанцыйнае абслугоўванне, Online-сэрвісы, карпаратыўныя карткі, эквайрынг, валютна-абменныя аперацыі, дэпазіты, каштоўныя паперы, крэдытаванне, факторынг, дакументаваныя аперацыі).

Галаўны офіс банка размешчаны ў Мінску па адрасе вуліца Чырваназоркавая, 18.

Аддзяленні банка адкрыты ва ўсіх абласных цэнтрах, Бабруйску і Барысаве[9].

Зноскі