Перайсці да зместу

Рабковічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рабковічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 63 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807056
Рабковічы на карце Беларусі ±
Рабковічы (Беларусь)
Рабковічы
Рабковічы (Брэсцкая вобласць)
Рабковічы

Рабко́вічы[1] (трансліт.: Rabkovičy, руск.: Рабковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Да вёскі далучаны суседні хутар Уланаўшчына.

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі праваслаўная капліца, карчма.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 19 вяскоўцаў.

  • 49 двароў, 311 жыхароў (1897)
  • 58 двароў, 232 жыхары (1909)
  • 69 дамоў, 391 жыхар (1921)
  • 340 жыхароў (1959)
  • 320 жыхароў (1970)
  • 96 двароў, 120 жыхароў (1998)
  • 60 гаспадарак, 87 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X