Перайсці да зместу

Раздзелы матэматыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Матэматыка за час свайго існавання разгалінавалася на мноства раздзелаў, ці абласцей. Існуюць розныя класіфікацыі абласцей матэматычных ведаў. Як правіла, паміж раздзеламі няма выразных граніц, і даволі часта даследаванні можна аднесці да некалькіх абласцей. Асабліва неадназначная класіфікацыя новых напрамкаў даследаванняў, якія ўзнікаюць на стыку раздзелаў.

Традыцыйна матэматыка падзяляецца на чыстую матэматыку[en], якая развіваецца з уласных патрэб, і прыкладную, якую можна напрамую прымяніць для рашэння практычных задач. Такое дзяленне не заўсёды адназначнае, і многія напрамкі, якія развіваліся як чыстая матэматыка, пазней знайшлі нечаканыя практычныя прымяненні. Вялікія вобласці, такія як дыскрэтная матэматыка і вылічальная матэматыка, узніклі не так даўно.

Сістэмы класіфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Для сістэматызацыі матэматычных прац у заходніх краінах выкарыстоўваецца Матэматычная прадметная класіфікацыя[ru]. У краінах былога СССР для сістэматызацыі ўсіх навуковых работ ужываецца Універсальная дзесятковая класіфікацыя, сістэматычныя коды для матэматычных прац пачынаюцца з 51.

У лік раздзелаў матэматыкі ўваходзяць: