Партал:Навука
|
Запрашаем на партал «Навука» ![]() Навука — сістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, накіраваная на выпрацоўку і тэарэтычную сістэматызацыю аб'ектыўных ведаў аб рэчаіснасці. Класічная навука старажытнасці была цесна звязана з філасофіяй. Пачынаючы з XVII стагоддзя натурфіласофія, якую сёння называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная ад філасофіі галіна. Тым не менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданне аб тэме, гэтак жа яна дагэтуль выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі вучонымі, як Іаган Кеплер, Галілеа Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі вывучаць законы прыроды. У гэты перыяд паняцце з большага адносілася да натуральнай філасофіі, т. зв. натуральных навук. На працягу XIX стагоддзя, слова «навука» стала ўсё больш звязвацца з навуковым метадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэння прыроднага свету, у тым ліку фізікі, хіміі, геалогіі і біялогіі. Абраны артыкул![]() Тэорыя струн — кірунак у тэарэтычнай фізіцы, які вывучае дынаміку і ўзаемадзеянні не кропкавых часціц, а аднамерных працяглых аб'ектаў, так званых квантавых струн. Яна спалучае ў сабе ідэі квантавай механікі і тэорыі адноснасці, таму на яе аснове магчыма пабудаваць будучую тэорыю квантавай гравітацыі. Тэорыя струн заснавана на гіпотэзе, што ўсе элементарныя часціцы і іх фундаментальныя ўзаемадзеянні ўзнікаюць у выніку ваганняў і ўзаемадзеянняў ультрамікраскапічных квантавых струн на маштабах парадку планкаўскай даўжыні 10−35 м. Дадзены падыход, з аднаго боку, дазваляе пазбегнуць такіх цяжкасцей квантавай тэорыі поля, як перанарміроўка, а з другога боку, прыводзіць да больш глыбокага погляду на структуру матэрыі і прасторы-часу (далей…). Ці ведаеце вы, што...
Як я магу дапамагчыТрэба напісаць: Аюрведа · Вызначэнне (логіка) · Габрыэль Фарэнгейт · Пеленг · Цяжкая прамысловасць · Чыкагская школа эканомікі?! · RFID · Развязальная група · Абводная кішка · Заапсыхалогія · Збожжавыя расліны · Крыптааналіз · S-Bahn · Хуткасны трамвай · Закон Мура · Паўната паводле Цьюрынга · Тэарэма Найквіста — Шэнона · Інфармацыйная энтрапія · Ланцуг Маркава · Тэорыя складанасці вылічэнняў · Кроп-фактар · EDGE · CDMA · WAP · Радны рухавік · Радны чатырохцыліндравы рухавік · Радны шасціцаліндравы рухавік · V-падобны рухавік · VR6-рухавік · Поршневы рухавік унутранага згарання Асоба![]() Макс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя. Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…). Новыя артыкулы
|