Рак страўніка
Рак страўніка | |
---|---|
| |
МКХ-10 | C16. |
МКБ-10-КМ | C16.5, C16.6, C16.2, C16.9 і C16 |
МКХ-9 | 151 |
МКБ-9-КМ | 151[1], 151.6[1], 151.5[1], 151.9[1] і 151.4[1] |
OMIM | 137215 |
DiseasesDB | 12445 |
MedlinePlus | 000223 |
eMedicine | med/845 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рак страўніка — злаякасная пухліна, якая развіваецца з слізістай абалонкі страўніка. Раннія сімптомы могуць уключаць пякотку, болі ў жываце, млоснасць і страту апетыту. Пазней прыкметы і сімптомы могуць уключаць страту вагі, жоўтую скуру, ваніты, цяжкасці з глытаннем і кроў у стуле. Рак можа распаўсюджвацца са страўніка ў іншыя часткі цела, асабліва печань, лёгкія, косці, брушыну і лімфатычныя вузлы.
Найбольш распаўсюджанай прычынай захворвання з’яўляецца інфекцыя бактэрыяй Helicobacter pylori, на долю якой прыпадае больш за 60 % выпадкаў. Некаторыя тыпы гэтай бактэрыі маюць большую рызыку, чым іншыя. Іншыя распаўсюджаныя прычыны ўключаюць спажыванне марынаванай гародніны і паленне. Каля 10 % выпадкаў маюць генетычныя прычыны, і ад 1 % да 3 % выпадкаў абумоўлены генетычнымі сіндромамі, атрыманымі у спадчыну ад бацькоў чалавека, такімі як спадчынны дыфузны рак страўніка. У большасці выпадкаў раку страўніка з’яўляюцца страўнікавыя карцыномы. Гэты тып можа быць падзелены на некалькі падтыпаў. Лімфомы і пухліны мезенхімы таксама могуць развівацца ў страўніку. Доўгі час рак страўніка развіваецца праз шэраг этапаў на працягу шэрагу гадоў. Дыягназ, як правіла, ставіцца з дапамогай біяпсіі, праведзенай у ходзе эндаскапіі. Пасля гэтага праводзяць медыцынскі агляд, каб вызначыць, ці распаўсюдзілася хвароба на іншыя часткі цела. Японія і Паўднёвая Карэя — дзве краіны, якія маюць высокі ўзровень захворвання, — праводзяць спецыяльную дыягностыку рака страўніка.
Міжземнаморская дыета зніжае рызыку рака, гэтак жа, як спыненне палення. Існуе доказ таго, што папярэдняе лячэнне Helicobacter pylori памяншае будучую рызыку. Калі рак лячыць на ранніх стадыях, многія выпадкі можна вылечыць. Лячэнне можа ўключаць у сябе камбінацыю хірургіі, хіміятэрапіі, прамянёвай тэрапіі і мэтавай тэрапіі. Калі лячэнне праходзіць на позніх стадыях, можа быць рэкамендавана паліятыўная дапамога. Вынікі лячэння даюць невялікі плён з менш чым 10 % выжывальнасці на працягу 5-гадовага тэрміну. Гэта адбываецца ў значнай ступені таму, што ў большасці хворых захворванне прагрэсуе. У ЗША 5-гадовая выжывальнасць складае 28 %, а ў Паўднёвай Карэі — больш за 65 %, у тым ліку з-за дыягнастычных намаганняў.
Ва ўсім свеце рак страўніка з’яўляецца пятай па значнасці прычынай раку і трэцяй вядучай прычынай смерці ад раку, складаючы 7 % выпадкаў і 9 % смерцяў. У 2012 годзе выяўлена 950 000 выпадкаў захворвання, што стала прычынай смерці 723 000 чалавек.[крыніца?] Да 1930 года ў большасці краін свету, у тым ліку ЗША і Вялікабрытаніі, рак страўніка быў найбольш распаўсюджанай прычынай смерці ад раку. З таго часу смяротнасць ад хваробы скарачаецца ў многіх раёнах свету. Гэта, як мяркуецца, з-за меншага ўжывання ў ежу салёных і марынаваных прадуктаў у выніку развіцця халадзільнай тэхнікі як метаду захоўвання свежых прадуктаў харчавання. Рак страўніка сустракаецца часцей за ўсё ва Усходняй Азіі і Усходняй Еўропе, прычым у мужчын у два разы часцей, чым у жанчын. У Беларусі рак страўніка займае другое месца па смяротнасці і трэцяе месца па захворвальнасці. У 2009 годзе ад раку страўніка памерла 2,3 тыс. чалавек.