Рапуса
Выгляд
Рапуса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 54 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°40′19″ пн. ш. 27°18′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уса |
• Месцазнаходжанне | на захад ад вёсак Станькава і Каменка |
• Вышыня | 176,7[1] м |
• Каардынаты | 53°37′44″ пн. ш. 27°12′09″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уса → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Дзяржынскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рапу́са — рака ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У назве Рапусы вылучаецца балцкі гідранімічны пашыральнік -usa, як у назвах дзесенскай ракі Нярусы, прускай ракі Narussa[2]. Корань Rap- можа быць варыянтам кораня Rab-, як у назве дняпроўскай ракі Рабусы (прыток Ведрыча).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля аграгарадка Забалацце[3] (у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Янавічы[4]). Упадае ва Усу ў напрамку на захад ад вёсак Станькава і Каменка. Вадазбор узгорысты[3]. Рэчышча каналізаванае ў ніжнім цячэнні[3]. У межах вёскі Станькава на рацэ сажалка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ а б в ЭПБ 1985.
- ↑ Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 8 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 358. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)