Ведрыч (рака)
Ведрыч | |
---|---|
![]() ля в. Рассвет | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 68 км |
Басейн | 1 330 км² |
Расход вады | 4,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля в. Уюнішчы, Калінкавіцкі раён |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 52°22′25″ пн. ш. 30°23′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
![]() |
Ведрыч, Ведрач — рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 68 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уюнішчы Калінкавіцкага раёна, упадае ў Дняпро каля вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі.
Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Абалона шырынёй 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У абалоне меліярацыйныя каналы.
Экалогія[правіць | правіць зыходнік]
2 ліпеня 2009 года ў рацэ, у двух кіламетрах ад вёскі Ліскі Рэчыцкага раёна, быў выяўлены масавы мор рыбы. Была ўсталявана наяўнасць ядахімікатаў, якія патрапілі ў раку з палёў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, на якіх праводзілася хімічная праполка.[2]
Зноскі
- ↑ GEOnet Names Server — 2018.
- ↑ У Рэчыцкім раёне адбыўся мор рыбы Архівавана 6 сакавіка 2019. (руск.) // БелаПАН
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.