Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР
Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР — масавая добраахвотная грамадская арганізацыя ў Беларускай ССР ў 1925—1947 гг., створаная для барацьбы з рэлігіяй ва ўсіх відах і формах. Рэспубліканскае адлзяленне СВБ СССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны ў лютым 1926 г. як Саюз бязбожнікаў Беларусі на базе беларускіх ячэек і гурткоў «Таварыства сяброў газеты «Безбожник». У 1929 г. перайменаваны ў Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР, тады ж у Мінску адбыўся яго 1-ы з’езд, у якім удзельнічала больш за 200 дэлегатаў. Паводле статута, прынятага на з’ездзе, членства ў Саюзе было індывідуальным, нізавыя ячэйкі ствараліся на прадпрыемствах і ўстановах, у калгасах, па месцы жыхарства. Кожны член СВБ павінен быў весці антырэлігійную прапаганду сярод насельніцтва і змагацца з непісьменнасцю. Аднак на практыцы ў рабоце СВБ мелі месца і гвалтоўныя метады. Напрыклад, восенню 1929 г. у раёнах масавай калектывізацыі члены СВБ па закліку мясцовых улад правялі акцыі па закрыцці храмаў і малітоўных дамоў. Дзеянні членаў саюза суправаджаліся актамі вандалізму і дэманстратыўнымі абразамі пачуццяў вернікаў.
На 2-м Усесаюзным з’ездзе СВБ СССР (чэрвень 1929 г.) у дакладзе М. І. Бухарына «Рэканструктыўны перыяд і барацьба з рэлігіяй» дзейнасць СВБ БССР была падвергнута рэзкай крытыцы. У ЦВК БССР было накіравана пісьмо камісіі ЦВК СССР з патрабаваннем нармалізаваць становішча і супакоіць насельніцтва. Членам СВБ БССР было рэкамендавана засяродзіць увагу на культурна-асветніцкай рабоце, ліквідацыі непісьменнасці і адмовіцца ад радыкальных метадаў. Да работы ў саюзе былі прыцягнуты вядомыя беларускія вучоныя: С. Я. Вальфсон, І. В. Герчыкаў, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта і інш. 3 1931 г. у рэспубліцы пачаліся рэгулярныя радыёперадачы Усесаюзнага антырэлігійнага універсітэта. 3 1929 г. пры Белдзяржвыдавецтве існавала секцыя выданняў СВБ БССР, якая выпускала атэістычную літаратуру на беларускай, польскай, рускай, літоўскай, латышскай мовах. 3 сярэдзіны 1937 г. у выніку палітычных рэпрэсій шэраг кіраўнікоў і актывістаў СВБ падвергся арыштам і ганенням. Стыль дзейнасці саюза стаў набываць усё больш фармальны, бюракратычны харакгар. 3 СВБ пачаўся адток членаў, у 1940 г. з 2 тыс. ячэек засталася толькі палавіна. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г. дзейнасць СВБ БССР (як і ўсяго СВБ СССР) спынена. У 1947 г. саюз фармальна быў распушчаны, а яго сродкі і функцыі перададзены Таварыству па пашырэнні палітычных і навуковых ведаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Атеизм в СССР: становление и развитие / [Г. В. Воронцов, В. И. Гараджа, С. Г. Денисов и др.]; Академия общественных наук при ЦК КПСС, Институт научного атеизма. — М.: Мысль., 1986. — 235, [3] с.
- Барменков, А. И. Свобода совести в СССР. — 2-е изд. — М.: Мысль, 1986. — 222, [2] с.
- Вольфсон, С. Я. Аб ленінскім этапе ваяўнічага атэізму / С. Я. Вольфсон. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Партмассектар, 1932. — 74, [1] с.
- Вольфсон, С. Я. Сучасная рэлігійнасць: Паводле матэрыялаў даследаванняў ў БССР / С. Я. Вольфсон. — Мн.: Выдавецтва Беларускай акадэміі навук, 1930. — 118, [1] с. — (Працы Беларускай акадэміі навук, Кафедра марксізму-ленінізму; Вып. 1).
- Галін, У. Антырэлігійная работа на прадпрыемстве і на вёсцы / Перапрац. М. Лучаніна. — Мн.: Белдзяржвыд, 1930. — 79, [1] с.
- Круглов, А. А. Развитие атеизма в Белоруссии (1917—1987 годы). — Мн.: Беларусь, 1989. — 365, [2] с.
- Рубен, Р. Против оппортунизма в антирелигиозной работе. — М.: Московский рабочий, 1930. — 31 с.
- Чарнякевіч, І. Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР / Ігар Чарнякевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 249. — ISBN 985-11-0214-8.