Сямён Якаўлевіч Вальфсон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Якаўлевіч Вальфсон
Акадэмік ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч.jpg
Дата нараджэння 27 мая (8 чэрвеня) 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, сацыёлаг, філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Сямён Якаўлевіч Вальфсон на Вікісховішчы


Сямён Якаўлевіч Вальфсон (27 мая (8 чэрвеня) 1894, Бабруйск — 1941, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да Першай сусветнай вайны вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расію. У 1919 скончыў Кіеўскі ўніверсітэт[1]. Член ЦВК БССР (1929—1938). Акадэмік АН БССР (з 1928), акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР (з 1936). Прафесар БДУ (з 1921), дэкан факультэта права і гаспадаркі (1925—1930), першы намеснік дэкана факультэта грамадскіх навук БДУ (з 1936). Дырэктар Інстытута філасофіі і права (1931—1938)[1].

Падчас хвалі рэпрэсій 1937—1938 гг. змог трапіць у псіхіятрычную бальніцу (1938) і перабыць там, верагодна, да 1940. У 1940—1941 ізноў працаваў. Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі быў схоплены і забіты фашыстамі.

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, І. І. Замоцін, ?;
Сярэдні рад: ?, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, ?, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, ?, ?.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю філасофіі, сацыялогіі, навукі і культуры, стан рэлігійнага жыцця[1]. Аўтар падручнікаў па дыялектычным матэрыялізме. Даследаваў творчасць М. Горкага, А. Пушкіна, І. Гурскага. Стварыў шэраг работ па праблеме фашызму: «Расавыя тэорыі фашызму і класавая барацьба» (1934), «Расавыя тэорыі» германскага фашызму" (1937) і інш.

Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму[2]; палемізаваў з плынямі ў беларускім мовазнаўстве (на чале якіх называў І. Воўк-Левановіча і П. Бузука, Я. Лёсіка), прадстаўнікоў якіх вінаваціў, адпаведна, у схільнасці да расійскага вялікадзяржаўнага шавінізму і да «антыпралетарскага» моўнага пурызму. У 1931 годзе ў Мінску выходзіць зборнік пад рэдакцыяй акадэміка С. Я. Вальфсона «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», дзе змешчаны артыкул самога Вальфсона «Ідэалогія і метадалогія нацдэмакратызму». У сваёй прамове на паседжанні, прысвечаным трыццаціпяцігоддзю літаратурнай дзейнасці Я. Купалы (8.12.1940), «здолеў узняцца над спрошчанасцю сваіх [ранейшых] трактовак»[3], адзначыў «незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы».

"Партрэт філосафа С. Я. Вольфсана". Мастак Я. Кругер, 1920-я

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Диалектический материализм. Мн., 1922
  • Марксизм и педагогика. Мн., 1924
  • Плеханов. Мн, 1924
  • Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926
  • За марксізм. Мн., 1928
  • Сучасная рэлігійнасць. Мн., 1930
  • Супраць расавых тэорый. Мн, 1935
  • Сям'я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937
  • В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Вольфсон Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  2. Маракоў…
  3. І. Багдановіч, працытавана у артыкуле Маракова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 1. — Мн., 1992.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  • Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. — Мн., 2001. С. 49.
  • Даведнік Маракова
  • БП, т. 1; БЭ, т. 3; Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 49.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]