Перайсці да зместу

Свенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Свенск
Дата ўтварэння 30 лістапада 1961
Насельніцтва (2019) 1 581
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Све́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свенск.

Утвораны 30 лістапада 1961 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Прудоцкага і Рэкценскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 24 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета. 26 лютага 2002 года скасавана вёска Бахань, 10 снежня 2009 года — пасёлак Сасновіца[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены вёскі Бязуевічы і Церахоўка[3]. 29 снежня 2015 года скасаваны пасёлак Дальні[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[5], з іх 97,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 919 двароў, 2185 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1581 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 10 декабря 2009 г. № 20-2 Об упразднении населенных пунктов района Архівавана 7 снежня 2020.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  4. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 21-8 Об упразднении сельского населенного пункта Славгородского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.