Свеі
Свеі (шведск.: svear, sviar) — германскае племя, якое жыло на тэрыторыі цяперашняй Швецыі. Тэрмін таксама выкарыстоўваўся як зборная назва насельніцтва старажытнай Швецыі. Ад этноніма «свеі» паходзіць назва Швецыі: Sverige = svea + rige (швед. "дзяржава свеяў»).
Існуе абсалютная няяснасць адносна арэала рассялення свеяў і ходу іх гістарычнага развіцця. Згодна з панаваўшымі раней паданнямі, цэнтрам свеяў была вобласць Упланд, размешчаная ў Сярэдняй Швецыі. Сцвярджэнні аб тым, што свеі ў VI стагоддзі падпарадкавалі гётаў, цяпер пастаўлена навукоўцамі пад сумнеў.
Свеі мелі славу справктыкаваных мараходаў і ваяроў і дзякуючы гэтаму часта згадваліся ў старажытных крыніцах. З IX стагоддзя назва «свеі» зрабілася зборнай, а назва "гёты" засталася чыста геаграфічнай. Зрэшты, і гётаў і свеяў вельмі складана размежаваць этнічна. Так, напрыклад, Адам Брэменскі выкарыстоўвае тэрмін «свеі» як назву асобнага народа, г.зн. агульная назва жыхароў Швецыі, уключаючы гётаў.
У сярэднія вякі імя свеяў стала сінонімам этноніма «шведы».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hyenstrand Å. Sverige 989: Makt och herravälde (1989).
- Lindkvist T. Plundring, skatter och den feodala statens framväxt (2:a uppl. 1990).
- Sawyer. P The making of Sweden. — Alingsås. 1988.
- Stille P. Svear och götar, Götiska minnen. 1993.