Сербская аўтаномная вобласць Краіна
Гістарычная дзяржава | |||
Сербская аўтаномная вобласць Краіна | |||
---|---|---|---|
Srpska autonomna oblast Krajina Српска аутономна област Крајина | |||
|
|||
1990 — 1991
|
|||
Сталіца | Кнін |
Се́рбская аўтано́мная во́бласць Кра́іна (сербск.: Srpska autonomna oblast Krajina / Српска аутономна област Крајина) або САВ Краіна — самаабвешчаны сербскі аўтаномны край (вобласць) у Харватыі. Існавала між 1990 і 1991, і ў далейшым была ўключаная ў Рэспубліку Сербская Краіна.
16 сакавіка 1991 года сербскае нацыянальнае веча абвясціла незалежнасць Краіны ад Харватыі. 12 мая 1991 года быў праведзены рэферэндум, на якім больш за 99 адсотак грамадзян, якія галасавалі, падтрымалі аб’яднанне з Сербіяй[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1990 САВ Кнінская Краіна ахоплівала Супольнасці Муніцыпалітэтаў Паўночнай Далмацыі і Лікі. Асацыяцыя Аўтаномных сербскіх муніцыпалітэтаў неўзабаве пачала ствараць свае ўласныя інстытуты кіравання, уключаючы Сербскую нацыянальную раду — мясцовы парламент.
Спачатку чакалася, што Франьё Туджман зробіць Харватыю нацыянальнай дзяржавай ў рамках Югаславіі пасля дэмакратычных рэформ і дэцэнтралізацыі. Калі чаканні не адбыліся, яны жадалі быць незалежным ад Харватыі і заставацца ў рамках міні-Югаславіі, якая прапануецца ў рамках ініцыятывы Бялграда.
28 лютага 1991, было афіцыйна абвешчаная САВ Краіна. Рэспубліка абвясціла, што яна плануе адлучыцца ад Харватыі, калі Харватыя выйдзе са складу Югаславіі.
Сербскі нацыянальны савет 16 сакавіка 1991 абвясціў Краіну незалежнай ад Харватыі, але ў межах СФРЮ. Некаторыя лідары заяўлялі, што Краіна павінна быць часткай Сербіі. 12 мая 1991 года быў праведзены рэферэндум, на якім больш за 99 адсотак грамадзян, якія галасавалі, падтрымалі аб’яднанне з Сербіяй[1]. Краіна была прызнана незалежнай ад Харватыі, але ў межах СФРЮ. Планавалася далучэнне да Сербіі.
Неўзабаве пачаўся канфлікт паміж сербамі Краіны і харвацкім урадам. Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі і Харватыі адбылася эскалацыя гвалту, Югаслаўская народная армія (ЮНА) заняла САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм і САО Західна Славонія. Кантралюемая сербамі тэрыторыя займала траціну Харватыі.
19 снежня 1991, за ініцыатывай Мілана Бабіча (прэзідэнт САВ Краіна), Луіса Далі (прафесар антрапалогіі і віцэ-прэзідэнт САВ Краіна) і Горана Хаджыча (прэзідэнта САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм) абвясцілі аб аб’яднанні адпаведных САВ у Рэспубліку Сербская Краіна. У лютым 1992, рэспубліка абвясціла сваю незалежнасць.
Зноскі
- ↑ а б Prosecutor v. Milan Martić Judgement. p. 46. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia. Accessed 13 September 2009. (On 16 March 1991 another referendum was held which asked "Are you in favour of the SAO Krajina joining the Republic of Serbia and staying in Yugoslavia with Serbia, Montenegro and others who wish to preserve Yugoslavia?". With 99.8% voting in favour, the referendum was approved and the Krajina assembly declared that "the territory of the SAO Krajina is a constitutive part of the unified state territory of the Republic of Serbia".)