Скандынаўскі манетны саюз
Частка серыі артыкулаў на тэму |
Скандынавія |
---|
Скандынаўскі манетны саюз — манетны саюз, заключаны паміж Даніяй і Швецыяй (1872-73) з мэтай ўстанаўлення агульнанай залатой грашовай сістэмы. У 1875 да саюзу далучылася Нарвегія. У краінах саюза была ўведзена адзіная грашовая адзінка залатая крона, якая утрымоўвала 0,403226 г чыстага золата, усталяваны свабодны размен банкнот на залатыя манеты. З 1885 створаны першы міжнародны клірынг паміж цэнтральнымі банкамі скандынаўскіх краін. Манеты і банкноты краін-удзельніц абарчаліся на ўсёй тэрыторыі і прымаліся цэнтральнымі банкамі. У гады 1-й сусветнай вайны 1914-18 Скандынаўскі манетны саюз распаўся ў сувязі з крушэннем залатога стандарту і пераходам капіталістычных краін да папярова-грашоваму звароту. Афіцыйна саюз быў ліквідаваны ў красавіку 1924 года.