Гісторыя Фінляндыі

Сцяг Фінляндыі з 29 мая 1918 г. па 26 мая 1978 г.

Змяненне мяжы па Тартускаму дагавору 1920 года

Тэрыторыі, ўступленыя Фінляндыяй СССР, а таксама арандаваныя СССР у 1940 годзе

Сцяг Фінляндыі з 26 мая 1978 года
Гісторыя Фінляндыі — комплекс грамадскіх навук, які вывучае мінулае чалавечага грамадства на тэрыторыі, якую займае ў цяперашні час Фінляндыя.
Хроніка фінскай гісторыі[правіць | правіць зыходнік]
- 98 У творах Тацыта ўпершыню з'яўляецца згадка пра Фінляндыю.
- 800—1100 У сваім руху ў рускія землі шведскія вікінгі засноўваюць на ўзбярэжжы гандлёвыя базы.
- Каля 1000 тэрыторыя засяляецца трыма асноўнымі плямёнамі: фінамі на паўднёвым захадзе, тавастамі - у цэнтры і на ўсходзе, карэламі - на ўсходніх тэрыторыях да Ладажскага возера.
- 1155 Шведскі кароль Эрык IX распачаў крыжовы паход з мэтай хрысціянізацыі фінскіх плямёнаў. З гэтага часу пачалося валадарства Швецыі, якое доўжылася 650 гадоў.
- Каля 1156 Смерць біскупа Упсальскага Генрыха Упсальскага, аднаго з дзеячаў хрысціянізацыі Фінляндыі.
- Да 1284 Культурная і палітычная інтэграцыя Заходняй і Паўднёвай Фінляндыі ў шведскае каралеўства. Пачатак перасялення шведаў у будучую Фінляндыю. Прызнанне ракі Куміёкі мяжой Шведскага каралеўства і ўладанняў Вялікага Ноўгарада.
- 1293 Трэці шведскі крыжовы паход. Заснаванне Выбарга.
- 1323 Шведы і наўгародцы заключылі Арэхаўскі мір.
- 1362 Фінляндыя атрымлівае статус раўнапраўнай шведскай правінцыі.
- 1523 У кіраванне караля Густава I Васы распаўсюджваецца пратэстантызм і даецца адпор Даніі.
- 1548 Мікаэль Агрыкала, паслядоўнік Лютэра перакладае на фінскую мову Новы запавет.
- 1550 Кароль Густаў Ваза засноўвае Хельсінкі.
- 1556 Пры Юхане III Фінляндыя становіцца герцагствам.
- 1595 Сканчаецца 25-гадовая вайна, і шведам атрымоўваецца зрушыць мяжу далёка на паўночны ўсход.
- 1617 Густаў II Адольф заваёўвае Карэлію.
- 1640 Заснаванне ўніверсітэта ў Або/Турку (на сучаснае месца горад перанесены пры губернатары Перэ Брагэ).
- 1700—1721 Паўночная вайна, якая скончылася паражэннем Швецыі. Частка Карэліі пераходзіць да Расіі.
- 1741—1743 Руска-шведская вайна. Згодна з умовамі міру ў Турку частка тэрыторыі адыходзіць да Расіі, у тым ліку Паўднёвая Карэлія.
- 1747 Пачатак будаўніцтва марской крэпасці Свеаборг. З 1918 пераназванай у Суаменліна.
- 1808—1809 Пасля руска-шведскай вайны цар Аляксандр I аб'яўляе Фінляндыю аўтаномным Вялікім княствам.
- 1812 Сталіца з Турку пераносіцца ў Хельсінкі.
- 1828 Перанос універсітэта з Турку ў Хельсінкі.
- 1835 Выданне карэльскага эпасу «Калевала» Ленрота, які стаў асновай агульнанацыянальнага руху за незалежнасць.
- 1854—1855 Падчас Крымскай вайны англійскі флот бамбуе фінскае ўзбярэжжа і крэпасць Бромарсунд на Аландскіх астравах.
- 1863 Сканчаецца перамогай барацьба, кіраваная Снелманам за прызнанне фінскай мовы раўнапраўнай шведскай.
- 1899 Мікалай II выдаў Маніфест. Канстытуцыя адмяняецца. Губернатар Бобрыкаў пачынае палітыку русіфікацыі. У гэтым жа годзе Ян Сібеліус стварае сваю сімфанічную паэму «Фінляндыя», якая стала своеасаблівым нацыянальным гімнам.
- 1904 Забойства Бобрыкава. Усеагульная забастоўка ў гады Першай рускай рэвалюцыі. Аднаўленне фінскай аўтаноміі.
- 1906 Праходзяць дэмакратычныя выбары ў парламент. Упершыню ў Еўропе ў выбарах удзельнічаюць жанчыны.
- 1915—1918 Фінскія добраахвотнікі выступаюць на баку Германіі ў Сусветнай вайне.
- 6 снежня 1917 абвяшчаецца незалежнасць Фінляндыі.
- 1918—1919 Грамадзянская вайна ў Фінляндыі пры падтрымцы Савецкай Расіі.
- 1919 Канстытуцыя Фінляндыі. Першым прэзідэнтам прызначаецца Каарла Юха Стольберг, які вярнуўся з сібірскай ссылкі.
- 1921 Аландскія астравы становяцца аўтаноміяй.
- 1921 Другая савецка-фінская вайна, якая скончылася Тартускім мірам. Фінляндыя атрымлівае выхад у моры ля Петсама.
- 1932 Заключэнне Пакта аб ненападзе з Савецкім Саюзам. Ліквідацыя нацыяналістычнага путчу. Забарона кампартыі.
- 1939—1940 Зімовая вайна з Савецкай Расіяй.
- 1941—1944 Працяг вайны за вяртанне да даваенных межаў, а таксама заваёвы паўночных зямель СССР
- 1944—1945 Лапландская вайна.
- 1945—1946 Суд над фінскімі ваеннымі злачынцамі.
- 1947 Парыжскі мірны дагавор з Фінляндыяй.
- 1948 Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж СССР і Фінляндыяй.
- 1952 Летнія Алімпійскія гульні ў Хельсінкі.
- 1972 Па ініцыятыве Кеканена праводзіцца Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
- 1 жніўня 1975 у Хельсінкі была падпісана 35 кіраўнікамі дзяржаў Хельсінкская дэкларацыя.
- 1991 Пачатак цяжкага эканамічнага крызісу ў сувязі з развалам СССР.
- 1995 Фінляндыя ўваходзіць у ЕС.
Дагістарычны перыяд[правіць | правіць зыходнік]
Наша эра (да 1150)[правіць | правіць зыходнік]
Шведскае праўленне (1104/1150/1300 — 1809)[правіць | правіць зыходнік]
Расійскае праўленне (1809—1917)[правіць | правіць зыходнік]
1917 год[правіць | правіць зыходнік]
Незалежная фінляндыя[правіць | правіць зыходнік]
Грамадзянская вайна (студзень — май 1918)[правіць | правіць зыходнік]
Станаўленне дзяржаўнасці[правіць | правіць зыходнік]
Першая савецка-фінская вайна (1918-1920)[правіць | правіць зыходнік]
Станаўленне і развіццё (1920-1939)[правіць | правіць зыходнік]
Савецка-фінская «зімовая» вайна (1939-1940)[правіць | правіць зыходнік]
Нядоўгі мір (1940-1941)[правіць | правіць зыходнік]
Савецка-фінская вайна (1941-1944)[правіць | правіць зыходнік]
Лапландская вайна (1944-1945)[правіць | правіць зыходнік]
Нейтральная Фінляндыя[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскі саюз (з 1994)[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Нацыянальны архіў Фінляндыі
- Русіфікацыя Фінляндыі
- Фінска-эстонскае ваеннае супрацоўніцтва, 1930-я
- Гісторыя Скандынавіі
Зноскі
- ↑ Dörte Minkoley, Jan Schröter. Helsinki und Umgebung. Edition Temmen. 3.,aktaulisierte Auflage 2003. ISBN 3-86108-431-7
- ↑ Dirk Kruse-Etzbach. Finnland. Reisenhandbuch. Iwanowski. 3., aktaulisierte Auflage 2003 ISBN 3-933041-08-2