Слідзец (возера)
Слідзец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136,4[1] м |
Даўжыня | 1,91 км |
Шырыня | 0,48 км |
Плошча | 0,55 км² |
Аб’ём | 0,00375 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,3 км |
Найбольшая глыбіня | 19,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,34 ‰ |
Празрыстасць | 3,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Слі́дзец[2] — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 11 км у напрамку на поўдзень ад горада Чашнікі, за 1 км на поўдзень ад вёскі Слідцы.
Плошча паверхні 0,55 км². Даўжыня 1,91 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Найбольшая глыбіня 19,1 м, сярэдняя 6,8 м. Аб’ём вады 3,75 млн м³. Плошча вадазбору 8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёвай частцы возера ёсць вялікі заліў. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы, поўдні і захадзе невялікія ўчасткі сплавіны і забалочанай поймы шырынёй да 80 м. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слаба зарастае. Шырыня паласы расліннасці да 40 м, пашырана да глыбіні 3—4 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-47. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Слідзец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Слідзец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)