Спаса-Праабражэнская царква (Будча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
52°45′32″ пн. ш. 26°50′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Будча
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Ганцавіцкае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата заснавання дзейнічае
Дата пабудовы 1896 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000162шыфр 113Г000162
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм у вёсцы Будча (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь), у цэнтры вёскі на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1896 г. з дрэва на месцы старога храма.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Абраз Хрыста Збавіцеля з Будчы, 1736.

Помнік народнага дойлідства. Царква ўяўляе сабой пяцізрубны аб’яднаны ў цэнтрычную крыжовую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храм. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны васьмігранным барабанам з высокім шатром. Далучаныя да яго прырубы прытвора і апсіды накрыты двухсхільнымі дахамі. Тры ўваходы ў храм аформлены ганкамі з навісямі. Вертыкалізм храма падкрэслены шалёўкай сцен, дэкарыраваных разьбой на франтонах, фрызах, ліштвах стральчатых аконных праёмаў.

У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]