Спіс паправак да Канстытуцыі ЗША
Спіс паправак да Канстытуцыі ЗША ўяўляе сабой дадатковыя артыкулы да Асноўнага закону ЗША. З дапамогай паправак удакладняліся розныя нараматыўна-прававыя працэдуры, якія не былі вызначаны ў тэксце самой федэральнай Канстытуцыі. Прычынай прыняцця першых дзесяці паправак, вядомых як Біль аб правах, лічыцца адсутнасць у Канстытуцыі ЗША палажэнняў, якія б абаранялі правы штатаў і асобных грамадзян ад узурпацыі ўлады і тыраніі.
У адрозненне ад канстытуцый многіх дзяржаў і асобных штатаў ЗША, Канстытуцыя ЗША ніколі не мянялася і ўяўляе сабой невялікі дакумент. Таму папраўкі да Канстытуцыі з’яўляюцца магчымасцю яе частковага змянення. Таксама яны ўяўляюць сабой помнік эвалюцыі амерыканскай прававой думкі і гісторыі права краіны. Змест паправак мог быць самым розным, ад удакладнення абавязкаў прэзідэнта ці Кангрэса да прыняцця і адмены «Сухога закону».
Пералік паправак да Канстытуцыі ЗША з кароткім апісаннем
[правіць | правіць зыходнік]1-я папраўка: свабода слова, друку, рэлігіі.
2-я папраўка: права грамадзян на арганізацыю апалчэння і валоданне зброяй.
3-я папраўка: абмежаванне практыкі размяшчэння вайскоўцаў у прыватных дамах.
4-я папраўка: недатыкальнасць маёмасці.
5-я і 6-я папраўкі: абмежаванне судовых злоўжыванняў.
7-я папраўка: права на суд прысяжных.
8-я папраўка: абмежаванне штрафных санкцый.
9-я і 10-я папраўкі: правы і паўнамоцтвы, не апісаныя ў Канстытуцыі, застаюцца за грамадзянамі і асобнымі штатамі.
11-я папраўка: «Судовая ўлада Злучаных Штатаў не павінна распаўсюджвацца на якое-небудзь пазоўнае выкананне, заснаванае на агульным праве, ці праве справядлівасці, якое ўзбуджана або вядзецца супраць аднаго са штатаў, грамадзянамі іншага штата, або грамадзянамі ці падданымі якой-небудзь замежнай дзяржавы»[1].
12-я папраўка: сістэма выбаршчыкаў. Першыя 12 паправак ратыфікаваны ў 1795 г.
13-я папраўка: адмена рабства. Ратыфікавана ў 1865 г.
14-я папраўка: Усе народжаныя і натуралізаваныя жыхары ЗША — іх грамадзяне з аднолькавымі правамі. Месцы ў Палаце прадстаўнікоў пераразмяркоўваюцца. Былыя ўдзельнікі паўстанняў супраць ЗША не могуць быць у Сенаце Кангрэса і на іншых высокіх дзяржаўных пасадах. Абавязанасць дзяржавы плаціць грошы ўдзельнікам барацьбы з паўстанцамі супраць ЗША і неабавязанасць дзяржавы плаціць удзельнікам паўстанняў супраць ЗША. Ратыфікавана ў 1868 г.
15-я папраўка: Роўнасць былых рабоў з іншымі грамадзянамі ў выбарчым праве. Ратыфікавана ў 1870 г. Папраўкі 13-15 прыняты як меры па пакаранню ўдзельнікаў Грамадзянскай вайны на баку Канфедэрацыі Злучаных Штатаў і як прававое рэгуляванне адмены рабства.
16-я папраўка: «Кангрэс мае права ўсталёўваць і збіраць падаткі з прыбыткаў, якой бы ні была іх крыніца, не размяркоўваючы гэтыя падаткі паміж асобнымі штатамі і без уліку якога-небудзь перапісу ці падліку насельніцтва»[1].
17-я папраўка: рэгламентацыя тэрміну і паўнамоцтваў сенатараў. 16-я і 17-я папраўкі ратыфікаваны ў 1913 г.
18-я папраўка: Увядзенне сухога закону. (1919 г.)
19-я папраўка: Выбарчае права распаўсюджана на жанчын. (1920 г.)
20-я папраўка: Дзеянні Кангрэса ў выпадку смерці ці цяжкай хваробы прэзідэнта ЗША. Каляндарныя даты сканчэння тэрмінаў дзеяння прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта, Кангрэса.
21-я папраўка: Адмена сухога закону. 20-я і 21-я папраўкі ратыфікаваны ў 1933 г.
22-я папраўка: Прэзідэнт не можа быць абраны больш чым на два тэрміны. Ратыфікавана ў 1951 г.
23-я папраўка: Працэдура прызначэння выбаршчыкаў ад федэральнай акругі. (1961 г.)
24-я папраўка: Права на ўдзел у выбарах не можа быць абмежавана нявыплатай выбарчага ці нейкага іншага падатку. (1964 г.)
25-я папраўка: Пры смерці ці няздольнасці прэзідэнта выконваць абавязкі або ў выпадку яго адстаўкі віцэ-прэзідэнт робіцца прэзідэнтам. Працэдура адхілення прэзідэнта ад улады і прызначэння яго намесніка прэзідэнтам. (1967 г.)
26-я папраўка: Выбарчыя правы распаўсюджаны на 18-гадовых грамадзян ЗША. (1971 г.)
27-я папраўка: «Ніводзін закон, які змяняе памеры ўзнагароды сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў, не павінен уступаць у сілу да правядзення наступных выбараў у Палату прадстаўнікоў»[1]. Прапанавана як пункт Біля аб правах, але не ратыфікавана разам з першымі 10 папраўкамі. Ратыфікавана 7 мая 1992 г., калі Мічыган згадзіўся з прыняццем гэтай папраўкі.
Зноскі
- ↑ а б в We, the People… Архівавана 19 ліпеня 2014. Пераклад на беларускую мову паправак да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскага і Т. Пятровіч // Партал «Гістарычная праўда»