Перайсці да зместу

Станіслаў Кішка (ваявода віцебскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
8-ы Ваявода віцебскі
1544 — 1554
Папярэднік Юрый Насілоўскі
Пераемнік Рыгор Хадкевіч

Смерць 1 лістапада 1554(1554-11-01)
Род Кішкі
Бацька Пётр Станіслававіч Кішка
Маці Алена з Ільінічаў
Жонка Ганна Радзівіл
Дзеці Ян, Станіслаў, Ганна

Станіслаў Пятровіч Кішка (? — 1 лістапада 1554) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста браслаўскі (1522), дзяржаўца ўсвяцкі і азярышчанскі, ваявода віцебскі з 1544.

Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Пятра і Мікалая.

Яго жонкай была Ганна Радзівіл (каля 1525 — 1600), дачка жамойцкага старосты Яна Радзівіла. Меў з ёй дзяцей:

Пасля смерці Станіслава Кішкі яго жонка выйшла замуж паўторна за Крыштафа Садоўскага.

Зноскі