Старажытныя македонцы
Македонцы † (Μακεδόνες) | |
Выява на магільні Аляксандра Македонскага: Македонскі коннік
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Балканскі паўвостраў |
Мова | старажытнамакедонская, старажытнагрэчаская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | грэкі або фракійцы |
Македонцы (грэч. Μακεδόνες) † — старажытны народ, карэнныя насельнікі поўначы Балканскага паўвострава, стваральнікі старажытнамакедонскай дзяржавы.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне старажытных македонцаў з'яўляецца дыскусійным пытаннем, прычым навуковыя дыскусіі ўскладняюцца палітычнымі спрэчкамі паміж Грэцыяй і Рэспублікай Македоніяй, паколькі Грэцыя лічыць назву Македоніі грэчаскай і не пагаджаецца прызнаваць яе за Рэспублікай Македоніяй.
Тэрыторыя Македоніі здаўна з'яўлялася кантактнай зонай розных народаў, у тым ліку фракійцаў і ілірыйцаў. У сярэдзіне VII ст. тут ўзнікла Македонская дзяржава, якая паступова пашыралася. Дзякуючы блізкасці да Грэцыі македонцы былі рана ўцягнуты ў агульнагрэчаскія палітычныя справы, таксама адбывалася хуткая элінізацыя мясцовага насельніцтва.
Частка навукоўцаў лічаць старажытных македонцаў элінізаванымі фракійцамі або ілірыйцамі. Звычайна спасылаюцца на шматлікія грэчаскія крыніцы, якія адрозніваюць Македонію ад Грэцыі, а македонцаў ад грэкаў. Асабліва выразна гэта праяўляецца ў прамовах Дэмасфена. Вядома, што македонскія ўладары выводзілі свой род з Аргаса і лічылі сябе грэкамі па паходжанню, але ім прыходзілася даказваць гэта. Герадот апавядаў гісторыю македонскага ўладара Аляксандра, саюзніка грэкаў у вайне с персамі. У маладыя гады ён пажадаў удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, але прысутныя эліны запярэчылі супраць гэтага. "Гэтыя гульні, казалі яны, для элінаў, а не для варвараў. Аляксандр здолеў давесці, што ён аргасец, і суддзі прызналі яго элінскае паходжанне"[1]. Магчыма, што заява Аляксандра Македонскага аб яго нараджэнні ад Зеўса была накіравана на спыненне спрэчак сярод грэкаў аб блізкасці да іх македонцаў.
Аднак у старажытнагрэчаскіх крыніцах няма аднадушнасці. Герадот узгадваў старажытнае племя македны, што былі продкамі грэкаў-дарыйцаў[2]. Фукідыд, які сам меў фракійскае паходжанне, вылучаў Македонію са складу Грэцыі, але не лічыў македонцаў фракійцамі. Згодна яго разважанням, македонцы былі грэкамі. У ранейшыя часы яны ўварваліся на поўнач і заваявалі частку фракійскіх зямель разам з мясцовымі жыхарамі. Некаторыя з фракійцаў у яго час працягвалі існаваць у межах Македонскай дзяржавы і нават мелі сваё кіраванне[3].
Думка пра грэчаскае паходжанне македонцаў часткова падцвярджаецца археалогіяй і мовазнаўствам. Вядома, што ўжо пры жыцці Аляксандра Македонскага македонцы шырока карысталіся грэчаскай мовай. Раней меркавалася, што гэта было адным з наступстваў элінізацыі. Некаторыя антычныя аўтары ўзгадвалі асабістую македонскую мову. Знойдзеныя нешматлікія надпісы на ёй паказваюць, што гэта быў адзін з паўночных дыялектаў грэчаскай мовы, дастаткова адрозны ад літаратурнага, каб лічыць яго проста вынікам запазычвання грэчаскай культуры.
Выбітныя старажытныя македонцы
[правіць | правіць зыходнік]- Філіп II Македонскі — уладар старажытнай Македоніі, заваёўнік Грэцыі.
- Аляксандр Македонскі — уладар Македоніі і Грэцыі, буйны ваенны дзеяч.
- Селеўк I Нікатар — заснавальнік дзяржавы Селеўкідаў.
- Пталамей I Сатэр — заснавальнік дынастыі Пталамеяў, мемуарыст.
- Клеапатра — апошняя валадарка эліністычнага Егіпта.
- Персей Македонскі — апошні валадар Македоніі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ANCIENT MACEDONIANS
- Ancient Macedonia
- www.ancientmacedonia.com
- Ancient Macedonia on livius.org Архівавана 3 сакавіка 2016.
- Home of the Ancient Macedonians Архівавана 16 верасня 2012.
- The ancient Macedonians were not Greeks! Архівавана 7 снежня 2013.