Строганаўская школа іканапісу
Выгляд
Стро́ганаўская шко́ла[1] — стылістычны кірунак у рускім іканапісе канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Назва паходзіць ад прозвішча купцоў Строганавых, для якіх былі напісаны шматлікія абразы.
Абразы строганаўскай школы вылучаюцца невялікімі памерамі, мініяцюрнасцю, філіграннасцю пісьма, складанасцю кампазіцыі, фантастычнасцю пейзажных фонаў, грацыёзнай вытанчанасцю поз і жэстаў, сакавітай, шчыльнай колеравай гамай, узмоцненай актыўным выкарыстаннем золата і серабра.
Большасць ікон строганаўскай школы стваралася маскоўскімі царскімі іканапісцамі. Сярод майстроў Пракопій Чырын, Е. Масквіцін, Істома, Назарый і Нікіфар Савіны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стро́ганаўская шко́ла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Власова О. М. Строгановская школа иконописи // Уральская историческая энциклопедия. / УрО РАН, Институт истории и археологии. Гл. ред. В. В. Алексеев. — Екатеринбург: Академкнига, 2000. (руск.)
- Строгановская школа // Популярная художественная энциклопедия. В 2-х томах. / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Т. 1: М—Я. — 432 с. (руск.)
- Российский гуманитарный энциклопедический словарь. В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. — Т. 3: П—Я. — 704 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-691-00883-8. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Строганаўская школа іканапісу
- Строгановская школа // Виртуальный Русский музей (руск.) (Праверана 28 мая 2023)