Сцяг Лесота
Выгляд
Сцяг Каралеўства Лесота | |
---|---|
Зацверджаны | 4 кастрычніка 2006 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 2:3 |
Дзяржаўны сцяг Каралеўства Лесота - прыняты 4 кастрычніка 2006.
Складаецца з трох гарызантальных палос: сіняй, белай і зялёнай. Шырыня палос суадносіцца паміж сабой як 3:4:3. У цэнтры белай паласы змешчана чорная выява макаротла (традыцыйнага галаўнога ўбору басута), вышыня якога складае 92% шырыні белай паласы.
Законапраект аб новым сцягу быў прыняты да 40-ай гадавіны абвяшчэння незалежнасці 84 галасамі дэпутатаў парламента супраць 18 галасоў.
Колеры сімвалізуюць: белы - свет, сіні - ваду (дождж), зялёны - дабрабыт, росквіт.