Сцяг Ямайкі
Сцяг Ямайкі | |
---|---|
Зацверджаны | 6 жніўня 1962 |
Прапорцыя | 1:2 |
Ваенна-марскі сцяг |
|
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Ямайкі быў прыняты 6 жніўня 1962 года, у Дзень Незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Сцяг выглядае як залаты касы крыж, з чорнымі гарызантальнымі і зялёнымі вертыкальнымі сектарамі. Чорны колер азначае насельніцтва Ямайкі, яго сілу і творчую адоранасць. Залаты ўвасабляе сонечнае святло і багацце прыроднымі рэсурсамі. Зялёны ўяўляе надзею ў будучую і сельскагаспадарчую разнастайнасць.
Сцяг выбіраўся на народным спаборніцтве. Спачатку прыдумалі сцяг з гарызантальнымі палосамі, але каб ён не быў падобны на сцяг Танганьікі, абралі варыянт з касым крыжам, традыцыйным для садружнасці нацый. Чорны, зялёны і залаты — панафрыканскія колеры.
Ямайскі марскі сцяг уяўляе сабой чырвоны крыж на белым фоне, дзе замест левага верхняга сектара ямайскі сцяг.
Пасля безвыніковых выбараў 2005 года ў Германіі сцяг Ямайкі часта з'яўляўся ў нямецкіх СМІ ў якасці ілюстрацыі магчымай кааліцыі паміж трыма партыямі, колеры якіх адпавядаюць колерам сцяга Ямайкі: ХДС/ХСС (кансерватары, чорны колер), СвДП (лібералы, жоўты) і Зялёных. Такая кааліцыя атрымала назву «Ямайка-кааліцыя». 11 кастрычніка 2009 такая кааліцыя была, нарэшце, сфарміравана ў федэральнай зямлі Саар.[1]
Іншыя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]-
Адзін з праектаў сцяга Ямайкі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ямайка на Flags of the World
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Ямайкі