Сяргей Апанасавіч Міхальчук
Сяргей Апанасавіч Міхальчук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Скабінскі С.[1] |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1995[1] (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Апанасавіч Міхальчу́к[3] (14 жніўня 1925, вёска Скабін, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 20 ліпеня 1985[3][4]) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Псеўданім — Скабінскі С.[4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 годзе скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку выступае з 1949 года[3] (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова , В. Біянкі, А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай , Л. Варанковай , М. Дубава , Я. Пермяка , Ю. Смуула, Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 26 лютага 2024.
- ↑ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 388—389. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ↑ а б в БелЭн 2000.
- ↑ а б Міхальчук Сяргей Апанасавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б БП 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхальчу́к Сяргей Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 486. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Сяргей Міхальчук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 388—389. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 649. — 751 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таццян6а Бохан Он родом из Скабина: исполнилось 95 лет заслуженному деятелю культуры Беларуси Сергея Михальчука // Газета Капыльскага раёна «Слава працы»
- Михальчук Сергей Афанасьевич (руск.) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Памерлі 20 ліпеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выпускнікі БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў 1985 годзе
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі