Перайсці да зместу

Таймер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звычайны кухонны таймер

Та́ймер[1] (англ.: timer < time: час) — прылада вытворча-тэхнічнага, ваеннага або бытавога прызначэння, якая ў зададзены момант часу выдае вызначаны сігнал або якая ўключае/выключае якое-небудзь абсталяванне праз сваю прыладу камутацыі электрычнага ланцуга.

Большай часткай пад таймерамі маюцца на ўвазе прылады, якія адмяраюць зададзены інтэрвал часу з моманту запуску (уручную або электрычным імпульсам) з секундамерам зваротнага адліку, разам з тым існуюць таймеры, момант спрацоўвання якіх задаецца ўстаноўкай неабходнага часу сутак (так званыя таймеры рэальнага часу), у гэтым выпадку таймер мае ў сваім складзе гадзіннік або прыладу захоўвання часу, найпростым таймерам такога роду з’яўляецца будзільнік.

Устройства і прынцып дзеяння

[правіць | правіць зыходнік]

У наш час выкарыстоўваюцца большай часткай электронныя лічбавыя таймеры, па прынцыпе дзеяння аналагічныя электронным гадзіннікам, разам з тым, застаюцца яшчэ і механічныя таймеры, базавым элементам якіх з’яўляецца гадзіннікавы механізм, а таксама электрамеханічныя, асновай якіх з’яўляецца рэле часу. Тэарэтычна магчыма стварэнне простых таймераў на якіх-небудзь іншых прынцыпах (электрахімічны лічыльнік часу, аналагавы электронны лічыльнік), аднак на практыцы такія прылады не выкарыстоўваюцца. Для аўтаматызацыі прац на персанальным камп’ютары прымяняюцца праграмна рэалізаваныя таймеры або сеткавыя сэрвісы.