Талакно
Талакно | |
---|---|
башк.: талҡан арм.: փոխինդ | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | мука, вада |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Талакно́[1][2][3] — аўсяная мука і даўняя страва з яе ў многіх народаў свету. У заходніх і паўночна-заходніх гаворках мае назву мілта[1][3].
Традыцыйнае талакно гатавалі з зерня аўса. Папярэдне ачышчанае зерне насыпалі ў чыгунок ці гаршчок, залівалі вадой і ставілі ў печ парыцца, пакуль не выкіпіць вада. Потым зерне сушылі, таўклі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі на густое сіта. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі, муку разводзілі ў халоднай вадзе. Прыгатаваць талакно магчыма як на вадзе, так і на малацэ, дадаючы розныя дабаўкі для паляпшэння густу і пажыўных уласцівасцяў[4].
На паўночным захадзе Беларусі талакно замешвалі ў вялікай колькасці вады і елі лыжкамі, на поўдні — замешвалі гусцей і елі грудкамі. На Віцебшчыне і поўначы Лоеўшчыны талакном называлі прыгатаваную такім чынам муку[1][3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Талакно́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вештарт Г. Ф. Талакно́ // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 491. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Талакно́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 465. — 663 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чем полезно овсяное толокно // Сетевое издание «РОСКАЧЕСТВО. Портал для умного покупателя» (руск.) (Праверана 16 красавіка 2024)
- Каша из толокна. Как сделать полезный и питательный завтрак на скорую руку // Аргументы и факты (руск.) (Праверана 16 красавіка 2024)
- Куцова А. Е., Куцов С. В., Сергиенко И. В., Лютикова А. О. Использование овсяного толокна в технологии продуктов функционального назначения // Вестник международной академии холода. — 2015. — В. 2. — ISSN 1606-4313. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. (Праверана 16 красавіка 2024)