Трошча (возера)
Трошча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,7 м |
Даўжыня | 1,33 км |
Шырыня | 0,49 км |
Плошча | 0,51 км² |
Аб’ём | 0,0063 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,24 км |
Найбольшая глыбіня | 38,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 12,4 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,195 ‰ |
Празрыстасць | 4,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | бяссцёкавае |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трошча — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Белае і Гара.
Плошча паверхні 0,51 км². Найбольшая глыбіня 38,2 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня возера 1,33 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,24 км. Аб’ём вады 6,3 млн м³. Плошча вадазбору 2,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 м на поўначы і поўдні да 20 м на паўднёвым захадзе. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на невялікім участку на поўдні возера — сплавінныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 10—15 метраў. На поўдні і поўначы пашыраецца да 70 метраў. У гэтых жа частках возера ў прыбярэжнай частцы фарміруюцца сапрапелі. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю і нізкай колернасцю, добрай насычанасцю кіслародам.
Возера Трошча мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. У возера ўпадаюць ручаі. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 5—10 да 50 метраў, падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трошча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Трошча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 530. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)