Перайсці да зместу

Трыпура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трыпура
ত্রিপুরা, Tripura
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1972
Кіраўнік Manik Saha[d]
Насельніцтва (2001)
3,191 (21-е месца)
Шчыльнасць 304 чал./км²
Плошча 10 492 км²
Трыпура на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Абрэвіятура IN-TR
Код ISO 3166-2 IN-TR
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трыпура (англ.: Tripura), штат на паўночным усходзе Індыі, акружаны Бангладэш з поўначы, поўдня і захада, гранічыць са штатамі Асам і Мізарам на ўсходзе. Займае 26-е месца сярод штатаў па плошчы (10 492 км2) і 21-е па насельніцтву (3,2 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Агартала. Трыпура — адзін з трох штатаў краіны (разам з Кералай і Заходняй Бенгаліяй), дзе традыцыйна моцныя левыя сілы.

Клімат трапічны, мусонны. Рэльеф пераважна ўзгорысты, большасць насельніцтва жыве на раўнінах.

Аграрны штат, 64% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы. Большасць палеткаў адведзена пад харчовыя культуры: рыс, алейныя, бульбу.

Штат у цэлым бедны на карысныя выкапні, але маюцца значныя залежы прыроднага газу.

Трыпура — другі па колькасці насельніцтва штат паўночна-ўсходняй Індыі пасля Асама. 70% жыхароў штата — бенгальцы, 30% — належаць да мясцовых плямёнаў. 86% — індуісты. Высокі ўзровень пісьменнасці.