Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў
Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1944 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Узнагароды |
Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (нар. 17 снежня 1944, Варонежская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, аўтар прац па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэляцівісцкіх хвалевых ураўненняў, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук. Правадзейны член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аспірантуры прыйшоў у 1970 годзе ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. На працягу 1996—1999 гадоў узначальваў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. З 1999 да 2002 года быў рэктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна. Цяпер прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі.
Быў дэлегатам І і ІІ Усебеларускага народнага сходу.
Удзельнічаў у выкананні заданняў Дзяржаўных праграм фундаментальных і навуковых даследаванняў «Палі і часціцы» (2007—2010 гады) і «Канвергенцыя» (2011—2013, 2014—2015 гады), а таксама заданняў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў па тэме «Апісанне сіметрый і эфектаў узаемадзеяння спінавых часціц у мнагакампанентным падыходзе» (2013—2015 гады).
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Тэарэтычныя даследаванні ў галіне класічнай і квантавай тэорыі поля, фізікі элементарных часціц. Яго доктарская дысертацыя прысвечана вывучэнню рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў з кратнымі прадстаўленнямі і ўнутраных ступеней свабоды часціц.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медаль Францыска Скарыны, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Беларусі», ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі БССР і Беларусі, Нацыянальнага сходу Беларусі, Брэсцкага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 424.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 98
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна