Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі
Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 мая 1948 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дыпламат, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2001) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (нар. 18 мая 1948, в. Коцеўшчына, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, дыпламат. Доктар гістарычных навук (2001).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1985—1993 гадах — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі БДУ. У 1993—1996 гадах — на дыпламатычнай рабоце ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў саветнікам, Часовым Павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 1996 года — зноў у БДУ. Адзін са стваральнікаў факультэта міжнародных адносін, намеснік дэкана, дацэнт, а з 2001 года — прафесар кафедры міжнародных адносін. З лістапада 2002 года па 2014 год — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
У рамках міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Мечыслаў Часноўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[1][2]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет абвінаваціў Часноўскага ў «адлічэнні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля выбараў у снежні 2010 года»[3].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Сын — Часноўскі Аляксандр Мечыслававіч — cаветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[4]
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Постсацыялістычныя краіны на шляху пераўтварэнняў і еўрапейскай інтэграцыі: вучэбн. дапаможнік / М. Э. Часноўскі. — Мн.: Веды, 1997. — 120 с. — ISBN 985-6390-36-2.
- Эвалюцыя грамадскага ладу і міжнароднай палітыкі сучаснай Польшчы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1998. — № 2.
- Палітыка Расіі адносна краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: погляд з Варшавы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1998. — № 4.
- Беларускі аспект усходняй палітыкі Польшчы ў 1996—1999 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 2000. — № 2.
- Праблема рэгіянальнай стабільнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў канцы XX ст. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 2000. — № 3.
- Еўрарэгіёны і іх роля ў постсацыялістычным развіцці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы // Беларусь в современном мире: материалы I Республиканской научной конференции, 22—23 октября 2002 г. / редкол.: А. В. Шарапо [и др.]. — Минск: БГУ, 2003.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Ректору БрГУ запретили въезд в Евросоюз — Общество — Брестская газета
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012
- ↑ Супрацоўнiкi Пасольства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Дыпламаты Беларусі
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Выкладчыкі БДУ
- Гісторыкі Беларусі
- Дэканы БДУ